3 траўня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мiнiстаркай спорту» Крыма прызначылі 30-гадовую сакратарку буйнога чыноўніка

14
«Мiнiстаркай спорту» Крыма прызначылі 30-гадовую сакратарку буйнога чыноўніка
ЛІЗАВЕТА КАЖЫЧОВА

Кадравыя прызначэнні акупацыйных уладаў рассейваюць апошнія ілюзіі ў тых, хто выступаў за «далучэнне да РФ».

Актывіст Аляксандр Горны у блогу на сайце «Эхо Москвы» распавёў пра неверагодныя прызначэнні ва ўрадзе ў Крыме.

«Знаёмцеся, новая «міністарка спорту» «рэспублікі Крым», з 18 кастрычніка, Лізавета Васільеўна Кажычова, 30 гадоў зроду, невысокая, усмешлівая бландынка і гэта вельмі важны штрых, паверце...

Што мы ведаем пра новую крымскую «міністарку спорту»? Калі зайсці на сайт «савета міністраў» «рэспублікі Крым», то мы ўбачым біяграфію ніяк не звязаную са спортам, акрамя таго, што дзяўчыну мабыць рыхтавалі да пасады і з 2 жніўня гэтага года яна была прызначаная першай намесніцай «міністра спорту» Крыма.

Адзначу, што дзяўчына мае падзяку аж ад прэзідэнта Пуціна (у 2014 годзе іх раздавалі ўсім, каму толькі хочацца), яшчэ мае падзяку ад свайго шэфа Канстанцінава і нават ёсць медаль «За абарону Рэспублікі Крым». Сумна гэта казаць, але і гэтыя медалі раздаваліся шэфамі ўсім сваім дзяўчынкам...

Усе выдатна разумеюць, што Канстанцінаў праціснуў гэтую ўсмешлівую дзяўчыну на пасаду «міністра».

Крым маленькі і ні для каго не сакрэт, як шмат яна значыць для «спікера дзяржсавета» «рэспублікі Крым». Усюды патрэбныя свае людзі і гэта правільна...

Трэба адзначыць, што Канстанцінаў любіць спорт і шмат ім займаецца, ён у вельмі добрай фізічнай форме і многія чыноўнікі, ды і не толькі могуць толькі пазайздросціць яму. Калі не памыляюся, ён у свае сталыя гады можа 20 разоў падцягнуцца, вядзе актыўны лад жыцця і любіць жыць ярка і прыгожа.

Я зусім не супраць гэтага, але вось навошта прызначаць сваю сакратарку-рэферэнтку «міністаркай»? Дзяўчына асабліва нідзе не была заўважана акрамя як ля белага Range Rovera, які паводле наяўнай інфармацыі належыць Канстанцінаву.

Вядомы крымскі актывіст Аляксандр Таліпаў так пракаментаваў гэта прызначэнне:

«Фартовы белы Rover Range Rover новай мадэлі, кажуць калі закінуць на яго нагу, можна стаць «міністрам».

Вось яшчэ некалькі каментароў Кацярыны Петуховай:

«Імклівы шлях ад сакратаркі да «міністаркі спорту»! Грудзьмі пракладала дарогу ў жыццё! Галоўнае, што ў кар'еры ёсць досвед Кансолі. У Крыме нічога новага, кадравая палітыка ў стылі 50 адценняў шэрага жыве і перамагае».

І паверце, гэта самыя прыстойныя каментары. А пра пажаданні я маўчу...

Я думаю, што гэта вяршыня бязмежжа, што адбываецца ў Крыме. Кадравая палітыка, калі ставяць сваіх дзяўчынак не новая, але не на пасаду ж «міністра»! Так і хочацца сказаць яшчэ раз «Пуцін, мы губляем давер крымчан, ён ужо страчаны, амаль». Але не пачуе нас Пуцін і мы будзем глядзець на гэтых пастаўленых дзяўчынак і хлопчыкаў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках