3 траўня 2024, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сабралі ў гаражы ўласны «Ламбарджыні»

30
Беларусы сабралі ў гаражы ўласны «Ламбарджыні»

Дэталі кузава выкананы з шклапластыка і важаць блізу 100 кг.

Ва ўсім свеце энтузіясты перарабляюць звычайныя серыйныя машыны ў эксклюзіўныя спорткары. Хтосьці лічыць такія «падробкі» смешнымі, бо акрамя знешнасці ў машыне нічога не змянілася і едзе яна па-ранейшаму на свае «адзін і шэсць». Камусьці такія праекты падабаюцца: гэта вылучае звычайную машыну з шэрай плыні. Так ці інакш, па-за ўвагай машыны-рэплікі не застаюцца, піша onliner.by.

Нядаўна з'явілася абвестка аб продажы кузава, якое вельмі нагадвае Lamborghini Gallardo. Гэта хлопцы з Мсціслава ў сябе ў гаражы стварылі камплект для пераробкі машыны пад італьянскі спорткар. Са слоў стваральнікаў, габарытныя памеры дазволяць выкарыстоўваць у якасці «донара» Opel Calibra, Mitsubishi Eclipse, Toyota MR-2 ці нават Audi 80. Верагодна, падагнаць кузаўныя дэталі можна і пад іншыя мадэлі, былі б рукі.

Дэталі кузава выкананы з шклапластыка і важаць блізу цэнтнера. Найбольш складаны элемент - дзверы. Іх давядзецца падганяць пад машыну-зыходнік. Балазе ў Gallardo дзверы ворныя (а не паднімаюцца ўверх). Гэты камплект, са слоў аўтара абвесткі, ужо прададзены - паедзе ў Санкт-Пецярбург. Каштуе поўны пакет - 5600 рублёў (2930 даляраў). Стваральнікі кузава-рэплікі гатовыя дапамагчы ў распрацоўцы оптыкі і нават інтэр'еру. У планах у хлопцаў яшчэ некалькі праектаў. Чакаем!

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках