3 траўня 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Куродымяць як паравозы»: Вайсковыя караблі РФ увайшлі ў Ла-Манш

90
«Куродымяць як паравозы»: Вайсковыя караблі РФ увайшлі ў Ла-Манш
Фота: Leon Neal/Getty Images

Брытанскае войска і флот прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць.

Авіяносцы РФ увайшлі ў Ла-Манш на шляху ў Сірыю. Пра гэта паведамляе BBC (пераклад - liga.net).

Мінабароны Брытаніі сочыць за ўсімі перамяшчэннямі вайсковых караблёў РФ.

У складзе расейскай эскадры знаходзіцца і цяжкі авіяносец «Адмірал Кузняцоў» (ранейшая назва - «Леанід Брэжнеў»).

На відэа бачна, як сілавая ўстаноўка «Кузняцова» выпускае ў неба клубы чорнага дыму. У сеціве пішуць пра засцярогі экалагічнай шкоды, якую прычыняе вайсковы карабель, і жартуюць, што авіяносец загарэўся.

15 кастрычніка паведамлялася, што брытанскі флот прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць і гатовы «сачыць за кожным крокам» расейскіх авіяносцаў. Два брытанскія вайсковыя караблі, як мяркуецца HMS Duncan і HMS Richmond будуць суправаджаць усе караблі, якія ідуць побач з брытанскім узбярэжжам.

ЕЗ асудзіла дзеянні РФ у Сірыі, а ААН назвала бамбаванні ў Алепа «злачынствам сусветнага маштабу».

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках