27 красавiка 2024, Субота, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве паставілі помнік атамнай бомбе

28

Першая серыйная савецкая атамная бомба РДС-4 з'явілася на алеі герояў Савецкага Саюза ў маскоўскіх Кузьмінках.

Пра гэта паведамляе мясцовая прэфектура.

Алея была адкрытая сёлета ў верасні да Дня горада ў скверы імя героя Савецкага Саюза Фёдара Палятаева.

ФОТА З САЙТА NN.BY

РДС-4 (таксама вядомая як 8У69 або "Тацяна") – імплазіўная атамная бомба, якая выкарыстала плутоній-239. Упершыню была выпрабаваная ў 1953 годзе і была на ўзбраенні да 1956 года. Маса бомбы – 1 200 кг, магутнасць выбуху – 28 кілатонаў.

Таксама ў алеі ўстаноўлены верталёт Мі-8, танк Т-80, бронетранспарцёр БТР-60.

Аднак у Маскве ўсталяваны хутчэй помнік атамнай бомбе, а не экспанат сярод іншых узораў вайсковай тэхнікі, піша nn.by.

Сапраўдная бомба РДС-4 выглядае так.

ФОТА З САЙТА NN.BY

Менавіта бомба РДС-4 выкарыстоўвалася падчас Тоцкіх вучэнняў у верасні 1954 года пад кіраўніцтвам маршала Георгія Жукава. Мяркуецца, што падчас вучэнняў 45 000 салдатаў і блізу 10 000 мясцовых жыхароў атрымалі небяспечныя дозы радыеактыўнага заражэння.

На вучэннях адпрацоўваўся наступ войскаў праз зону атамнага ўдару, які выкарыстоўваўся для прарыву варожай абароны.

Падобныя вайсковыя вучэнні праводзіліся і ў ЗША (аперацыя пад кодавай назвай Desert Rock), аднак Тоцкія вучэнні вылучаліся магутнасцю падарванай бомбы ў спалучэнні з праходам нічым не абароненых войскаў непасрэдна праз эпіцэнтр і пралётам баявой авіяцыі праз грыбападобнае воблака выбуху.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках