27 красавiка 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Re1ikt уключыў гімн «Крумкачоў» у свой новы альбом

Гурт Re1ikt уключыў гімн «Крумкачоў» у свой новы альбом

Кампазіцыя «Разам!», якая стала гімнам дэбютантаў найвышэйшай лігі Беларусі, увайшла ў альбом «Kufar» беларускага фолк-рок-гурта Re1ikt.

Першае жывое выкананне гэтага сапраўднага стадыённага хіта адзначылася сенсацыйнай перамогай маладой каманды над менскім «Дынама» з буйным лікам, піша pressball.by.

«Kufar» з'явіўся роўна праз год пасля выхаду дыска «Лекавыя травы», прызнанага беларускімі экспэртамі найлепшым рок-альбомам 2015 года. Ён запісваўся ў польскай Studio-X вядомага гукарэжысёра і саўндпрадзюсара Марціна Кілбашэўскага ў Ольштыне і атрымаўся такім самым лірычным і атмасферным.

«Мы сабралі ўсё тое каштоўнае, чым могуць ганарыцца беларусы: нашы традыцыі, нашу прыроду, нашу культуру, нашы перамогі, наша ўменне сябраваць і рабіць добрыя справы талакой», – апавядае пра канцэпцыю новага альбома Аляксандр Дземідзенка.

Грошы на выданне былі атрыманыя ў выніку краўдфандынгавай кампаніі, у якой паўдзельнічалі больш за 80 чалавек з розных краінаў свету: Беларусі, Польшчы, Сербіі, Канады, ЗША. Памер ахвяраванняў склаў 2 453 рублі.

Прэзентацыя альбома «Kufar» адбудзецца ў менскім клубе «Бруге» 10 снежня. Музыкі рыхтуюць вялікі сольны канцэрт з удзелам цікавых гасцей і, вядома ж, сюрпрызамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках