27 красавiка 2024, Субота, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NATO з'явілася пасада кіраўніка выведкі

1
У NATO з'явілася пасада кіраўніка выведкі

У яго абавязкі ўвойдзе адсочванне гонкі ўзбраенняў у Расеі і папярэджанне «інфільтрацыі расейцаў у альянс».

У NATO зацверджаная кандыдатура на новую пасаду – кіраўніка выведкі альянсу, які зоймецца «паляпшэннем абмену інфармацыяй і контртэрарыстычнай каардынацыяй», піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы (пераклад – РБК).

Як удакладняе выданне, гаворка ідзе пра пасаду памочніка генеральнага сакратара ў галіне выведкі. Паводле словаў суразмоўцаў выдання, на пасаду генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг зацвердзіў Арнт Фрэйтаг фон Лорынгховена, былога намесніка кіраўніка выведкі ў Нямеччыне.

Значная частка ягонай першапачатковай працы будзе сфакусаваная на «паляпшэнні абмену выведзвесткамі» адносна «нарошчвання вайсковай моцы Расеі», адзначылі крыніцы. Акрамя таго, новая пасада, дадалі суразмоўцы газеты, можа дапамагчы палепшыць Контртэрарыстычны абмен выведвальнай інфармацыяй.

Паводле звестак WSJ, у Вашынгтоне настойвалі на тым, каб пасаду заняў амерыканец, аднак у цяперашні час грамадзянамі ЗША з'яўляюцца як намеснік генеральнага сакратара NATO, так і іншыя памочнікі Столтэнберга.

У абавязкі Лорынгховена ўвойдзе кантроль і за грамадзянскай выведкай, і за вайсковай. Таксама ён будзе атрымліваць справаздачы, паводле словаў крыніцаў WSJ, пра контрвыведніцкія аперацыі, мэта якіх – папярэджанне «інфільтрацыі расейцаў у альянс».

Пра тое, што ў NATO можа з'явіцца пасада кіраўніка выведкі, WSJ пісала сёлета ў чэрвені. Тады выданне адзначала, што пасада памочніка генеральнага сакратара «была ўпершыню прапанаваная для паляпшэння аналізу расейскай вайсковай актыўнасці». Абмеркаванне стварэння такой пасады, пісала газета, пачалося пасля акупацыі Расеяй Крыма ў 2014 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках