Пад Маладзечна на пажары загінуў інспектар ДАІ і яго пяцігадовы сын
6- 24.10.2016, 11:30
- 19,179
Пажар на лецішчы ўзнік праз выкарыстання печы тыпу «буржуйка».
Як паведамілі ў прэс-службе Менскага абласнога ўпраўлення МНС, 23 кастрычніка а 23:33 на пульт дзяжурнага паступіла інфармацыя аб пажары ў доме ў садовым таварыстве «Паляны» Маладзечанскага раёна, што належыць 53-гадовай жанчыне.
Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС стала вядома, што адбывалася адкрытае гарэнне вагончыка, дах ужо абрынуўся ўнутр, паўстала пагроза двум аўтамабілям.
Работнікі МНС у вагончыку на падлозе выявілі загінулага 30-гадовага сына гаспадыні, інспектара ДПС АДАІ Маскоўскага РАУС г. Менска і яе 5-гадовага ўнука.
Агнём знішчаны дом і прыбудаваная да яго гаспадарчая пабудова; пашкоджаны легкавы аўтамабіль.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія - выкарыстанне для ацяплення памяшкання печы тыпу «буржуйка».