4 траўня 2024, Субота, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца Танкачова пра беларускія ўлады: Напэўна, я ім не падабаюся

4
Праваабаронца Танкачова пра беларускія ўлады: Напэўна, я ім не падабаюся
Елена Тонкачева

МУС адмовіла праваабаронцы Алене Танкачовай у скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь да 2018 года.

У краіну юрыстка зможа вярнуцца толькі ў лютым 2018 года, дадалі ва ўстанове. Такі адказ за подпісам намесніка кіраўніка МУС Мікалая Мельчанкі Танкачова атрымала 24 кастрычніка.

У сваім лісце ў МУС 5 кастрычніка Алена Танкачова прасіла скараціць тэрмін забароны на ўезд у Беларусь з некалькіх падстаў. Па-першае, яна своечасова і ў поўным аб'ёме аплаціла ўсе штрафы. Па-другое, праваабаронца нагадала, што жыла ў Беларусі 30 гадоў да высылкі, супольна з бацькамі мае агульную кватэру, яна ўзначальвае беларускае грамадскае аб'яднанне Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend). Акрамя таго, яе дачка-студэнтка 1995 года нараджэння з'яўляецца грамадзянкай Беларусі.

- Пры разглядзе хадайніцтва таксама прашу ўлічыць, што не ўчыняла і не маю намеру ўчыняць ніякіх дзеянняў супраць інтарэсаў нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь ды іншых асоб.

У сябе ў Facebook Танкачова апісала, што спачатку ў адказ з МУС прыйшоў пусты электронны ліст. Затым, пасля паўторнага запыту, яна атрымала адмову.

У ім намеснік кіраўніка МУС Мельчанка піша, што Танкачова не паказала «новыя абставіны, якія маюць значэнне для перагляду прынятай пастановы». Таксама МУС паведаміла, што скарачаць тэрмін забароны на ўезд - права, а не абавязак установы.

Акрамя таго, у МУС адказалі на запыт Танкачовай удакладніць дату заканчэння забароны на ўезд: праваабаронца зможа вярнуцца ў краіну праз тры гады пасля таго, як пакінула яе - 21 лютага 2018 года.

У каментары для tut.by Танкачова сказала, што ёй вядомыя выпадкі іншых высланых з краіны, якім дазвалялі вярнуцца ўжо пасля года забароны на ўезд пры тым, што ў іх былі крымінальныя судзімасці дагэтуль.

- Напэўна, я ім не падабаюся, бо відавочна, што ніякай пагрозы грамадскаму парадку я не нясу ні на момант высылкі, ні цяпер.

Калегі і паплечнікі Танкачовай звязваюць высылку з Беларусі з яе праваабарончай дзейнасцю. Цягам 20 гадоў Танкачова ўзначальвала Цэнтр прававой трансфармацыі, які надае юрыдычную і экспэртную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама дапамагае ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.

Факт высылкі праваабаронцы неаднаразова крытыкаваў Спецдакладчык ААН у правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці.

Нагадаем, праваабаронца Алена Танкачова, якая мае расейскае грамадзянства, была высланая на тры года з Беларусі ў лютым 2015 года, пасля таго як пражыла ў краіне амаль 30 гадоў.

МУС пазбавіла яе віду на жыхарства ў кастрычніку 2014 года, заявіўшы пра шматлікія адміністрацыйныя правапарушэнні Танкачовай (у асноўным - перавышэнне хуткасці). Сама праваабаронца заяўляла падчас судовых пасяджэнняў, што не кіравала сваім аўтамабілем, калі была выпісаная большасць штрафаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках