18 траўня 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскія музыкі абвінавацілі Кіркорава ў плагіяце

8
Французскія музыкі абвінавацілі Кіркорава ў плагіяце
ФОТА З САЙТА BIGMIR.NET

Гурт з Францыі Space звярнуўся ў Масгарсуд з пазовам аб абароне аўтарскага права.

Музыкі ўбачылі факт плагіяту ў песні «Жорсткае каханне» ў выкананні Філіпа Кіркорава. Пра гэта ў аўторак, 1 лістапада, заявіў прадстаўнік пазоўніка юрыст Ігар Труноў, паведамляе ТАСС.

«Акрамя Кіркорава, адказчыкамі ў пазове заяўлены аўтар песні Алег Папкоў, ТАА «Філіп Кіркораў прадакшн», Sony Music Entertainment, група кампаній Rones, а таксама ВГТРК. Мы просім суд забараніць Кіркораву выкананне песні «Жорсткае каханне», - заявіў Труноў.

Лідар гурта Дзідзье Маруані ў пазоўнай заяве адзначыў, што песня ў выкананні Кіркорава - перапрацоўка ягонага твору Symphonic space dream.

Музыка замовіў комплекснае аўтаразнаўчае і музыказнаўчае даследаванне ў цэнтры для правядзення судовых экспэртыз, згодна з якім адсотак запазычання музычнага матэрыялу ў «Жорсткім каханні» складае 43,27%, а тэматычнага - 31,25%.

«Выяўлены факт частковага запазычання ў песні «Жорсткае каханне» арыгінальнага музычнага і тэматычнага матэрыялу, часткі тактаў прыпеву з кампазіцыі Маруані Symphonic space dream», - адзначыў Труноў. Экспэрты ўпэўненыя, што цытаванне арыгінальнага фрагмента чужога твора нельга прызнаць міжвольным або ненаўмысным, адзначыў адвакат.

Space - французскі гурт, створаны Дзідзье Маруані, Раланам Раманелі і Янікам Топам у 1977 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках