26 красавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Некаторыя каментатары мяркуюць, што Лукашэнка даскакаўся

47
Раман Якаўлеўскі: Некаторыя каментатары мяркуюць, што Лукашэнка даскакаўся

Палітычны аглядальнік пракаментаваў адсутнасць правадыра на саміце ЕАЭС і АДКБ.

Лукашэнка не паехаў на саміты АДКБ і ЕАЭС у Санкт-Пецярбург, дзе кіраўнікі дзяржаў планавалі падпісаць Мытны кодэкс ЕАЭС. Крэмль выказаў ахвоту даслаць дакумент на подпіс у Менск. Прэзідэнты Расеі Уладзімір Пуцін, Арменіі — Серж Саргсян, Казахстана — Нурсултан Назарбаеў і Кіргізіі Алмазбек Атамбаеў падрахавалі вынікі першых двух гадоў дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, пазначылі перспектывы развіцця інтэграцыйнага аб'яднання.

Па заканчэнні пасяджэння падпісаны пакет дакументаў. Якіх канкрэтна — прэс-служба Крамля не ўдакладняе.

Уладзімір Пуцін праінфармаваў калег з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) пра крокі для стабілізацыі сітуацыі ў Сірыі і ўзаемадзеянне з Турцыяй і Іранам, паведаміў генеральны сакратар АДКБ Нікалай Бардзюжа.

Сітуацыю каментуе belprauda.org палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

- Аляксандр Лукашэнка не паехаў на саміты ЕАЭС і АДКБ у Санкт-Пецярбургу 26 снежня...

- Спраўдзіўся, здавалася б, неймаверны прагноз. Ён сапраўды не паехаў у Санкт-Пецярбург. Яшчэ больш інтрыгоўным сваімі магчымымі наступствамі можа стаць каментар Крамля, агучаны прэс-сакратаром Пясковым: «.....падпісаныя дакументы далей проста будуць накіраваныя ў Менск, каб Аляксандр Рыгоравіч змог іх там падпісаць».

- Ці дазволіць Крэмль Лукашэнку ў такі адказны момант саскочыць з воза?

- Некаторыя назіральнікі, каментуюць гэты, з вашых слоў, адказны момант у стасунках з Крамлём, так: даскакаўся. Ці так гэта напраўду, можа адсланіцца ўжо найбліжэйшым часам пасля самітаў у Санкт-Пецярбургу.

- «Учора ў нашай Расеі здарылася вялікая трагедыя. На жаль, гэты шэраг трагедый стаў ліхім наканаваннем нашага братняга народа: вялікая колькасць людзей загінула ў Іркуцку ў сувязі з атручваннем, забіты амбасадар Расеі ў Турцыі і загінула шмат людзей у сувязі з катастрофай вайсковага самалёта, у якім знаходзіліся 92 чалавека. Загінулі не толькі чальцы экіпажа, але і вядомыя артысты, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, вайскоўцы, дзяржаўныя службоўцы, лекар. Натуральна, мы ў гэты дзень не маглі быць у баку ад гэтых трагічных падзей», — заявіў Лукашэнка на адмысловай нарадзе. Гэтая цытата выклікае суцэльныя пытанні...

- Пасля ўсякіх ягоных выказванняў зазвычай узнікаюць розныя пытанні. Але, як вядома, у сувязі з сапраўды вялікай трагедыяй у паветры над Чорным морам толькі ў Беларусі і сэпаратыстскай «ДНР» была афіцыйна абвешчаная следам за Расеяй жалоба на дзяржаўным узроўні. Вядома, такі пералік можа выклікаць якія-небудзь пытанні ў пэўнай часткі назіральнікаў. Але я б не стаў называць гэта «суцэльныя пытанні».

- Лукашэнка даручыў дзяржаўным органам звярнуць асаблівую ўвагу на бяспеку грамадзян у перыяд калядных свят. Такім чынам, беларускі кіраўнік не выключае імавернасці тэрактаў у Беларусі? У якасці расплаты за хаўрусніцтва?

- Тое, што ў Еўропе ды і ў астатнім свеце бяспека людзей трапіла пад яшчэ надоечы неймаверныя тэрарыстычныя пагрозы — гэта рэчаіснасць. Таму ва ўсведамленні гэтага няма нічога незвычайнага. Як і клопат кожнага кіраўніка краіны за бяспеку сваіх грамадзян. І мне незразумелая сувязь, на якую вы ківаеце, імаверных тэрактаў з нейкай адплатай за хаўрусныя абавязкі. Але гэта зусім не значыць, што няма такіх кадраў, хто схільны да стварэння дэстабілізацыі сітуацыі ў той ці іншай краіне.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках