19 траўня 2024, Нядзеля, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сноўдэн прасіў памілавання ў Абамы

12
Сноўдэн прасіў памілавання ў Абамы
ЭДВАРД СНОЎДЭН

Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдвард Сноўдэн аказаўся ў спісе людзей, якія папрасілі памілавання ў прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Пра гэта паведамляе "Дождь" са спасылкай на Politico. Амерыканскае выданне расцэньвае імавернасць памілавання Сноўдэна, які аддаў галоснасці інфармацыю пра праграмы электроннага сачэння спецслужбаў ЗША, як вельмі нізкую.

У лістападзе 2016 года Барак Абама гаварыў, што не можа памілаваць Эдварда Сноўдэна, бо не можа мілаваць тых, хто не паўстаў перад судом.

Крыніцы Politico у адміністрацыі Абамы паказалі на нізкую імавернасць памілавання. Па-першае, Сноўдэн перадаў сакрэтную інфармацыю журналістам. Ягоныя ўцёкі ў Ганконг, а затым у Маскву таксама памяншаюць магчымасць амністыі, сказала крыніца. Цяпер Сноўдэн па-ранейшаму знаходзіцца ў Расеі.

Пры гэтым экспэрты Politico станоўча ацэньваюць магчымасць памілавання іншага амерыканскага выкрывальніка - Чэлсі Мэнінга (Брэдлі Мэнінга). Брэдлі быў асуджаны на 35 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў перадачы сотняў тысяч сакрэтных дакументаў, дыпламатычных дэпеш і вайсковых справаздач сайту Wikileaks. У турме ён дамогся дазволу на змену полу.

35-гадовы прысуд Мэнінгу - самае доўгае пакаранне, да якога амерыканскі суд прысуджаў за ўцечку інфармацыі.

13 верасня 2016 года Эдвард Сноўдэн выказаў надзею, што Барака Абаму памілуе яго. Пры гэтым прэс-сакратар белага дома Джош Эрнэст заявіў, што Абама не плануе скарыстацца гэтым правам. Ён чарговым разам агучыў пазіцыю аб тым, што Сноўдэн павінен вярнуцца ў ЗША і паўстаць перад судом і «адказаць на гэтыя абвінавачванні».

У 2013 годзе Сноўдэн, былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, распавёў аб метадах электроннага сачэння амерыканскіх спецслужбаў, у тым ліку нібыта пра праслухоўванне перамоваў замежных лідараў. У 2014 годзе ён атрымаў від на жыхарства ў Расеі і з тых часоў знаходзіцца ў Маскве.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках