2 траўня 2024, Чацвер, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзка скараціўся экспарт нафтапрадуктаў

7
Рэзка скараціўся экспарт нафтапрадуктаў

Аб'ём экспарту беларускіх нафтапрадуктаў працягвае змяншацца.

У студзені-кастрычніку гэтага года экспарт нафтапрадуктаў склаў у фізічным выражэнні 11,6 млн. тон, скараціўшыся на 15% у параўнанні з такім жа перыядам мінулага, піша БелаПАН.

У вартасным выражэнні экспарт нафтапрадуктаў за 10 месяцаў гэтага года склаў 3,5 млрд. даляраў, што на 38% менш за аналагічны леташні паказчык.

Сёлета Беларусь павялічыла пастаўкі нафтапрадуктаў у Польшчу (экспарт у фізічным выражэнні вырас у 5,1 разы), Нідэрланды (у 2,2 разы) і Украіну (амаль у 1,5 разы). У той жа час у Расеію ў студзені-кастрычніку было пастаўлена блізу 259 тыс нафтапрадуктаў, што ў тры разы менш у параўнанні з такім жа перыядам летась.

Скарачэнне паставак нафтапрадуктаў у РФ беларускія чыноўнікі тлумачылі тым, што такі экспарт нявыгадны для Беларусі з цэнавых меркаванняў. У сваю чаргу Расея, спасылаючыся на невыкананне Беларуссю абавязанняў у пастаўках нафтапрадуктаў і запазычанасць за газ, рэзка скараціла ў другой палове гэтага года пастаўкі нафты на Мазырскі і Наваполацкі НПЗ.

У трэцім квартале 2016 года Расея паставіла ў Беларусь толькі 3,5 млн тон нафты супраць 5,8 млн. тон у першым квартале і 5, 7 млн — у другім.

У кастрычніку беларускія ўлады заяўлялі пра гатоўнасць выплаціць запазычанасць за расейскі газ у адказ на аднаўленне паставак расейскай нафты ў ранейшых аб'ёмах. Аднак нафтагазавая спрэчка паміж Масквой і Менскам не ўрэгуляваная дагэтуль. Расея працягвае пастаўляць нафту на беларускія НПЗ у абмежаваным аб'ёме, што прывяло да скарачэння экспарту нафтапрадуктаў у параўнанні з 2015 годам.

Паводле ацэнак экспэртаў, скарачэнне паставак расейскай нафты аказвае прамы ўплыў на паказчыкі беларускай эканомікі. Міжнародны валютны фонд чакае, што ВУП Беларусі паводле вынікаў 2016 года скароціцца на 3%. Міністэрства эканомікі Беларусі прагназуе зніжэнне ВУП на 2,5—3%, тлумачачы гэта скарачэннем аб'ёму перапрацоўкі нафты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках