15 траўня 2024, Серада, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Лукашэнкa - нафтагазавы наркаман

6
Заіка: Лукашэнкa - нафтагазавы наркаман

Прайдзісвет са Шклова нарваўся на яшчэ большых прайдзісветаў з Крамля.

Новы віток нафтагазавага канфлікту пракаментаваў «Беларускаму партызану» эканаміст Леанід Заіка.

«Мы назіраем барацьбу паміж прайдзісветамі двух тыпаў. Адны сядзяць у Крамлі, нічога не робяць, а толькі здабываюць з нетраў зямлі нафту і газ, і з іх дапамогай спрабуюць дыктаваць сваю волю іншым краінам. Іншыя сядзяць у нашым урадзе і таксама хочуць нічога не рабіць, пры гэтым нават не маючы ўласных нафты і газу. Унутранае спажыванне нафты Беларуссю складае блізу 7 млн тон, але мы ўвесь час імкнёмся атрымаць у Расеі 22 млн тон, а то і больш. Гэтыя «лішнія» 15 млн тон беларускія ўлады перапрадаюць на захад, атрымліваючы з іх вельмі нядрэнны прыбытак. З кожнага мільёна тон дзяржава атрымлівае прыблізна 500 млн даляраў даходаў», - распавёў эканаміст.

Няма нічога дзіўнага ў тым, што такая палітыка ўвесь час прыводзіць да нафтагазавых войнаў паміж дзвюма краінамі, мяркуе Леанід Заіка.

«Канфлікт інтарэсаў тут цалкам відавочны - расейскія алігархі не разумеюць, чаму яны павінны аддаваць частку сваіх даходаў беларускім прайдохам, беларускія ж улады будуць рабіць усё магчымае, што б гэтыя даходы захаваць. Таму нафтагазавыя вайны паміж Расеяй і Беларуссю былі, ёсць і будуць», - упэўнены ён.

Са словаў экспэрта, менавіта «братэрская нафтагазавая палітыка» практычна разваліла беларускую эканоміку.

«Расея зрабіла з нас нафтагазавых наркаманаў. Менавіта праз тое, што мы столькі гадоў сядзім на нафтавай іголцы, мы больш не вырабляем добрых трактароў, ровараў, тэлевізараў і г.д і г.д. Раней «Гарызонт» быў адным з найлепшых вытворцаў тэлевізараў - сёння яго прадукцыя ўжо нікому не патрэбная. Гэта ўсё праз тое, што мы занепакоеныя, не тым як прыцягнуць інвестыцыі, укараніць інавацыі, развіваць навукаёмістыя кірункі, а тым колькі Расея дасць нафты. Таму, чым менш беларусы будуць цікавіцца пастаўкамі расейскай нафты, тым справы ў эканоміцы будуць ісці лепш. Беларусь павінна стаць краінай, дзе развіваецца інтэлектуальная вытворчасць, IT-сфера, розныя паслугі і сэрвісы. Для гэтага нафта не патрэбная, і беларусы павінны гэтай спрэчцы двух рэжымаў надаваць як мага менш увагі», - мяркуе экспэрт.

Нагадаем, у 2016 годзе паміж Беларуссю і Расеяй разгарэўся нафтагазавы канфлікт. У сувязі з запазычанасцю Беларусі перад Расеяй за пастаўкі газу сумай 300 млн даляраў РФ прыняла пастанову аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь у другім паўгоддзі на 5,25 млн тонаў, што ўжо абышлося Беларусі ў 0,3% ВУП. У адказ на гэта Беларусь прыняла пастанову аб падвышэнні тарыфаў на транзіт нафты па магістральных трубаправодах на 50%. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павінна было ўвайсці ў дзеянне з 11 кастрычніка 2016 года. Аднак 10 кастрычніка Расея пагадзілася знізіць кошты газу для Беларусі і аднавіць ранейшыя аб'ёмы паставак нафты ў нашу краіну. У адказ беларускі бок знізіў тарыфы транзіту нафты і паабяцаў, што верне запазычанасць за энергарэсурсы, якую раней не прызнаваў. 25 лістапада стала вядома, што Беларусь усё ж збіраецца павялічыць кошт транзіту расейскай нафты з 1 студзеня 2017 года на 20,5%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках