2 траўня 2024, Чацвер, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіркораву адмовілі ў распачынанні справы супраць Маруані

22
Кіркораву адмовілі ў распачынанні справы супраць Маруані

Расейскія следчыя папрасілі прабачэння перад французскім музыкам.

Паліцыянты не сталі распачынаць крымінальную справу ў дачыненні да французскага музыкі Дзідзье Маруані на заяву Філіпа Кіркорава, паведамляе НТВ.

Ігар Трунаў, адвакат Маруані: «Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Расеі Масквы паведаміла нам, што ў распачынанні крымінальнай справы на заяву Кіркорава аб вымагальніцтве адмоўлена».

Што тычыцца справы аб ілжывым даносе, якую Маруані патрабаваў распачаць супраць Кіркорава, то пастанова па ёй пакуль не прынятая, распавёў Трунаў.

З ягоных слоў, у сераду ў Галоўным следчым упраўленні МУС РФ Масквы паліцыя верне канфіскаваныя ў Маруані рэчы. Таксама Трунаў паведаміў, што следчы Дзяніс Звераў паабяцаў прынесці прабачэнні за інцыдэнт.

Скандал што да хіта Кіркорава разгарэўся яшчэ на пачатку лістапада. Тады Маруані заявіў, што песня «Жорсткая любоў» з'яўляецца перапрацоўкай яго кампазіцыі Symphonic Space Dream, і хацеў праз суд спагнаць з расейскага спевака 75 мільёнаў рублёў. Француз прыбыў у Маскву, дзе яго на час затрымала паліцыя.

Пасля гэтага Маруані заявіў, што Кіркораў уцягнуў яго ў мафіёзную гісторыю. Сам жа кароль расейскай эстрады падкрэсліў, што ніякай кампенсацыі выплачваць не збіраўся, а французскага спевака на самай справе разыгралі пранкеры.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках