2 траўня 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадусар: Міхалок - адзіны, хто можа манетызаваць «Еўравізію»

3
Прадусар: Міхалок - адзіны, хто можа манетызаваць «Еўравізію»
Сяргей Міхалок
ФОТА: ІВАН МЯЖУЙ/CHARTER97.ORG

Пасля 20-га студзеня ў Беларусі выберуць артыста, які паедзе на «Еўравізію-2017».

Праўда, большасць фіналістаў - нікому не вядомыя маладыя артысты. Аднак гэта не бяда, мяркуе прадусар Уладзімір Максімкоў і разважае, чаму беларускія выступоўцы пакідаюць на «Еўравізіі» не найлепшае ўражанне, як ачысціць гісторыю з журы і выбарам пераможцы і што будзе, калі дзяржава адмовіцца ад сваіх любімых артыстаў, паведамляе euroradio.fm.

Цікавыя цытаты:

Ажыятаж вакол «Еўравізіі» тлумачыцца тым, што ў краіне фактычна няма музычных падзей, прынамсі, на афіцыйнай эстрадзе. Я нават такі жарт прыдумаў: «Хацеў бы запрасіць вас на прэзентацыю першай ноты сваёй новай песні, але пакуль яе яшчэ не напісаў».

Ёсць ілюзія ў нашых папулярных артыстаў, маўляў, калі з'ездзіш на «Еўравізію» то станеш папулярным і багатым. Гэта ілюзія. А яны ёй жывуць.

Чаму на адборы не было мэтраў? Большая частка з іх пабойваецца, бо ў глыбіні душы яны разумеюць, што таксама выглядаюць даволі недарэчна і дзіўна ў сваіх прэтэнзіях на еўрапейскую арэну. Іншыя не ўдзельнічаюць, бо ўжо занадта ўважаюць сябе за мэтраў.

Міхалок - гэта вышэйшая ліга і ён, дарэчы, мог бы паўдзельнічаць у «Еўравізіі», нягледзячы на тое, што ён з вышэйшай лігі. Таму што Міхалок - абсалютна геніяльны мэнэджар, акрамя музыкі, ён можа шмат карыснага атрымаць з гэтага конкурсу з пункту гледжання прамоўшэна, павелічэння сваёй мэтавай аўдыторыі, будучых канцэртаў. Ён і ягоная каманда гэта б магла манетызаваць.

Нашы артысты прадаюць свае ўменні. Гэта як на заводзе я прадаю сваё ўменне выточваць дэталі, і за гэта атрымліваю нейкі абумоўлены заробак. А артыст прадае ўменне адкрыць рот і праспяваць ноту, і за гэта таксама атрымлівае заробак. Прычым тут бізнэс?

Адбор ператвараецца ў прагляд дасягненняў музычнай самадзейнай гаспадаркі, і кожнаму артысту трэба выдаткаваць нейкую колькасць грошай на песні, аранжыроўкі, уборы і нумар. А ў выніку мала хто верыць, што кагосьці адбяруць паводле аб'ектыўных крытэраў. Крытэрыі настолькі размытыя, што зразумець логіку адбору немагчыма. Можна таталізатар ладзіць, гэта нават пацешна.

Можна аддаць галасаванне на нацыянальным адборы на аўтсорсінг нейкай незалежнай кампаніі, нават замежнай, каб проста падвысіць давер. Гэта значыць, замежная юрыдычная кампанія праверыла б сумленнасць галасавання ад пачатку да канца. Мы б аднойчы правялі такое галасаванне, і ачысціліся б ад усёй гісторыі нібыта несумленных выбараў і нібыта некампетэнтнага журы.

Трэба адправіць туды кагосьці ну зусім адвязанага, нармальных маладзёнаў, якія выглядаюць як людзі свету, якія будуць там з усімі сябраваць, жартаваць і хуліганіць. Каб убачыўшы, што яны на экране, усе сказалі: «Ну што, добрыя прыемныя людзі».

Варанко - добры артыст, але ўжо перароблены. Добры трэш павінен быць лёгкім, ён павінен быць як быццам імгненна народжаным. А ягны нумар штучны, занадта прыдуманы.

Для мяне вялікая загадка, хто выбірае тых, хто едзе на конкурс. І скажу, чаму. Я ж некалькі гадоў быў у журы! Сам быў у журы, і мне здавалася, што я выбіраў нейкіх прыстойных людзей, хаця ўвесь час ехалі іншыя. Пры гэтым, усё было празрыста. Пратаколы, людзі...Хачу развеяць гісторыю, што хтосьці купляе і дамаўляецца. Ну вось наўпрост гэтага ніколі не было, паверце!

Значыць, у нас такія густы. Мы можам апраўдвацца і казаць, што не, мы ж разумеем. Але калі мы збіраемся купкай, усё падганяецца да нейкага стандарту і ператвараецца ў балаган.

Няма ніякага фармату на «Еўравізіі». Гэта конкурс самадзейнасці. І перамагаць заўсёды будзе нечаканы выступ. Ні пралічыць гэта, ні стварыць выйгрышны нумар немагчыма.

У андэграўндзе больш сапраўдных артыстаў. Калі б адміністрацыйны рэсурс не выкарыстоўваўся, калі б сказалі, што ўсё, хлопцы, вось гэтая ваша эстрада, уся цалкам, нас не цікавіць, вы важдайцеся тут самі, як хочаце, вось вам усім гастрольныя пасведчанні, самі запаўняйце, грошай на вас не будзе, у тэлевізары паказваць не будуць, дзяржаву вы не цікавіце. Вось у такой сітуацыі мы бы сапраўды ўбачылі, хто б ірвануў, а хто застаўся ў аўтсайдэрах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках