19 траўня 2024, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў апублікаваў відэа з Касьянавым у прыцэле вінтоўкі

Кадыраў апублікаваў відэа з Касьянавым у прыцэле вінтоўкі

Расейскія апазіцыянеры назвалі публікацыю прамой пагрозай забойствам.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў апублікаваў у сваім «Инстаграме» відэаролік з апазіцыянерам Міхаілам Касьянавым, на які накладзены фільтр у выглядзе прыцэла снайперскай вінтоўкі, паведамляе радыёстанцыя BBC.

«Касьянаў прыехаў у Страсбург за грашыма для расейскай апазіцыі. Хто не зразумеў, той зразумее», - гаворыцца ў подпісе да відэа.

Паплечнік Касьянава па партыі «Парнас» Ілля Яшын заявіў, што публікацыя з'яўляецца прамой пагрозай забойствам.

У сярэдзіне студзеня Кадыраў назваў расейскую пазасістэмную апазіцыю «ворагамі народа», якія спрабуюць «расхістаць» палітычную сістэму ў краіне. Іх, на думку палітыка, трэба судзіць за «падрыўную дзейнасць».

Гэтыя заявы выклікалі бурную крытыку з боку праваабаронцаў і апазіцыянераў.

Аднак прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў прапанаваў не напаляць сітуацыю вакол заяў кіраўніка Чачні, адказаўшы, што трэба «спакойна прачытаць сказанае».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках