30 красавiка 2024, aўторак, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto запытаўся ў «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны» аб свабодных датах для канцэрту

14
Brutto запытаўся ў «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны» аб свабодных датах для канцэрту
Фота: charter97.org

На мінулым тыдні Сяргей Міхалок звярнуўся да міністра культуры з прапановай давесці, што ў Беларусі няма забароненых гуртоў.

Арганізатары канцэрта Brutto ў Менску адправілі лісты ў «Мінск-Арэну» і «Чыжоўка-Арэну» з просьбай знайсці свабодныя даты для правядзення канцэрта з траўні-чэрвені, паведамляе «Еўрарадыё».

«Папярэдне я тэлефанавала кіраўніку канцэртнага аддзела «Мінск-Арэны» ў пытаннях свабодных дат у траўні-чэрвені. Мне адказалі, што пакуль усё шчыльна занята, але ёсць непацверджаныя мерапрыемствы, і невядома, ці пройдуць яны. Гэта значыць ніякіх свабодных дзён у траўні ў іх няма. А ў чэрвені ў іх чакаецца растапленне лёду, і будзе вельмі складана», - распавядае арганізатарка канцэрту Марына Калеснікава.

Нагадаем, на мінулым тыдні лідар Brutto Сяргей Міхалок звярнуўся да міністра культуры Барысу Святлова з прапановай давесці, што ў Беларусі няма забароненых гуртоў. Пацвярджэннем гэтаму павінен стаць вялікі канцэрт Brutto ў «Мінск-Арэне» ў кожны дзень і ва ўсялякі час, хоць у панядзелак а 10 раніцы. Усе атрыманыя грошы пойдуць на развіццё менскага Дома міласэрнасці і Дома інвалідаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках