3 траўня 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта прадаўжае таннець, кошт WTI ўпаў да $27

2
Нафта прадаўжае таннець, кошт WTI ўпаў да $27
Фота: AFP

Кошты нафты сёння, 11 лютага, падаюць на фоне звестак Міністэрства энэргетыкі ЗША аб запасах нафты на тэрмінале ў Кушынзе.

Інвестары рынку ўстурбаваныя глабальным эканамічным спадам, а інвестбанк Goldman Sachs выказаў здагадку, што кошт нафты будзе нізкім і нестабільным як мінімум да другой паловы года. Пра гэта паведамляе Reuters.

На 08.00 кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў паўночнаморскай нафтавай сумесі маркі Brent падаў на 1,32% - да $30,67 за барэль, а кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI - на 2,28% да $27,01 за барэль.

Паводле звестак управы энэргетычнай інфармацыі мінэнэрга ЗША, апублікаваных учора, паказчык запасаў нафты на найбуйнейшым у краіне тэрмінале ў Кушынзе вырас да рэкордных 65 млн барэляў. А камерцыйныя запасы нафты ў краіне (без стратэгічнага рэзерву) за тыдзень знізіліся на 0,8 барэляў - да 502 барэляў.

Аналітыкі мяркуюць, што перавага кантрактаў Brent над WTI падтрымліваецца сезонным запаволеннем попыту на нафту ў ЗША ў сувязі са сканчэннем ацяпляльнага сезона і павелічэннем яе запасаў у сховішчах краіны.

"Кошт Brent крыху боль стабільны, чым WTI, якая паказвае на празмернасць чорнага золата ў ЗША", - сказаў аналітык з Phillip Futures.

"Рызыкі, звязаныя з ростам кітайскай эканомікі, і пагаршэнне сітуацыі на рынку нафты матэрыялізуюцца значна хутчэй, чым мы чакалі. Мы чакаем, што кошты нафты будуць далей вагацца паміж $20 за барэль (аператыўны ўзровень стрэсу) і $40 за барэль (узровень фінансавага стрэсу) са значнай валацільнасцю і без коштавага трэнду да другой паловы 2016 года", - адзначаюць у банку Goldman Sachs.

Таксама на нафтавыя кошты ўплывае слабая гандлёвая актыўнасць у Азіяцкім рэгіёне праз навагоднія святы Кітая, якія будуць доўжыцца ўвесь тыдзень, і дзяржаўныя святы ў Японіі.

Нагадаем, кошты нафты ўпалі амаль на 75% з сярэдзіны 2014 года, бо вытворцы здабываюць амаль 1-2 млн барэляў нафты за дзень на фоне празмернасці прапановы на рынку, а эканамічныя паказчыкі найбольшага спажыўца сыравіны ў свеце - Кітая, паказваюць вельмі слабы рост.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках