3 траўня 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абвінавацілі РФ у кібератацы супраць Украіны

3
ЗША абвінавацілі РФ у кібератацы супраць Украіны
ФОТА: MENAHEM KAHANA/AFP

Довады атакі падала намесніца міністра энэргетыкі ЗША.

Адключэнне электраэнэргіі на захадзе Украіны ў снежні 2015 года было выкліканае расейскай кібератакай. Пра гэта сведчаць звесткі прэзентацыі, зробленай намеснікацай міністра энэргетыкі ЗША Элізабэт Шэрвуд-Рэндал на сустрэчы з прадстаўнікамі энэргетычнай галіны, паведамляе Немецкая волна.

Афіцыйныя прадстаўнікі офіса Шэрвуд-Рэндал адмовіліся даць каментары па яе прэзентацыі ў сувязі са спецыфічнасцю пададзенай інфармацыі. Раней афіцыйныя прадстаўнікі сілаў бяспекі ЗША адмаўляліся наўпрост звязваць інцыдэнт на захадзе Украіны з дзеяннямі Расеі.

Падчас маштабнага расследавання прадстаўнікі ФБР, Дзярждэпартамента, міністэрства ўнутранай бяспекі і міністэрства энэргетыкі ЗША наведалі Украіну, дзе знайшлі довады таго, што за атакай на ўкраінскую энэргасістэму стаяла група добра падрыхтаваных хакераў з Расеі.

Гэта была першая ў сваім родзе хакерская атака на грамадзянскія аб'екты.

Хакеры атакавалі шэсць розных энэргакампаній адначасова, выкарыстоўваючы шкоднасную праграму, больш магутную, чым так званы вірус BlackEnergy, што ўжо прымяняўся раней падчас кібератакі на прамысловыя сістэмы. У выніку адбылося адключэнне электраэнэргіі ў 103 населеных пунктах Украіны.

На думку экспэртаў, энэргасістэма ЗША мае шэраг уразлівых месцаў, падобных да тых, што дазволілі правесці кібератакі ва Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках