4 траўня 2024, Субота, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Балыкін: Беларусы, як чаўнакі, будуць увозіць тавары з Расеі

6
Сяргей Балыкін: Беларусы, як чаўнакі, будуць увозіць тавары з Расеі

Праз абмежаванне на ўвоз пасылак людзі страцяць магчымасць купляць таннейшыя тавары ў сябе ў краіне.

У Беларусі ўводзяцца новыя ліміты на тавары, якія набываюцца за мяжой.

У хуткім часе беларусы змогуць бяспошлінна атрымліваць з-за мяжы пасылкі для асабістага карыстання на суму не больш за 22 еўры ў месяц і вагай не больш за 10 кілаграмаў.

Са слоў кіраўніка Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргея Балыкіна, даволі цяжка казаць, чаму ўлады прынялі такое абмежаванне, паведамляе «Радыё Свабода».

«Хутчэй за ўсё, такія абмежаванні ўводзяцца для таго, каб пазбавіць беларусаў магчымасці набываць танныя тавары за мяжой. І тым самым падтрымаць беларускі афіцыйны гандаль. Што ў выніку адбудзецца? Хутчэй за ўсё, гэтыя тавары пойдуць у Расею, ва Украіну, а можа, у Літву ці Польшчу, і адтуль беларусы, як чаўнакі, будуць увозіць гэтыя тавары. З Расеі гэта наогул не складае ніякіх цяжкасцяў, бо адсутнічае мытная мяжа. Такія абмежаванні пагаршаюць канкурэнцыю на беларускім рынку, беларускі спажывец губляе магчымасць набываць больш танныя тавары. А беларускія гандляры, гульцы беларускага рынку, губляюць навык працы ва ўмовах канкурэнцыі», - мяркуе Сяргей Балыкін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках