4 траўня 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У еўразоне зафіксаваны найбуйнейшы за 5 гадоў рост эканомікі

8
У еўразоне зафіксаваны найбуйнейшы за 5 гадоў рост эканомікі
Фота: Getty Images/AFP

У 2015 годзе эканоміка ў еўразоне вырасла на 1,5 адсотка.

Эканоміка ў еўразоне ў 2015 годзе вырасла на 1,5 адсотка. Гэта - найлепшыя паказчыкі з 2011 года, аднак недастатковыя для таго, каб істотна знізіць узровень беспрацоўя ў рэгіёне, які па-ранейшаму перавышае 10 адсоткаў. Пра гэта паведаміла еўрапейская статыстычная ўстанова Еўрастат у пятніцу, 12 лютага, паведамляе Deutsche Welle.

У апошнім квартале 2015 года эканоміка ў еўразоне павялічылася ўсяго толькі на 0,3 адсотка. Гэта больш, чым у ЗША (рост у 0,2 адсотка), аднак экспэрты адзначаюць, што гэта ўсё ж слабыя вынікі, улічваючы такія спрыяльныя спадарожныя фактары, як танная энэргія, паслабленне валюты і крэдытна-грашовае стымуляванне.

Паводле звестак Еўрастата, у эканоміцы еўразоны захоўваюцца моцныя адрозненні ў рэгіёнах. Напрыклад, у Гішпаніі эканоміка вырасла ў апошнім квартале 2015 года на 0,8 адсотка, у Нямеччыне - на 0,3, у Францыі - на 0,2 адсотка, а ў Грэцыі - наадварот, скарацілася на 0,6 адсоткаў. Праўда, эканамісты прагназавалі, што справы ў Грэцыі пойдуць яшчэ горш, і аб'ём яе ВУП зменшыцца на 0,9 адсотка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках