3 траўня 2024, Пятніца, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Нямцова выпусціла кнігу «Абудзіць Расею»

Жанна Нямцова выпусціла кнігу «Абудзіць Расею»
Жанна Нямцова

Кніга была напісаная на расейскай мове, але пакуль выходзіць толькі ў Нямеччыне ў перакладзе на нямецкую.

Журналістка Жанна Нямцова выпусціла ў Нямеччыне кнігу пад назвай «Абудзіць Расею», прысвечаную яе бацьку, расейскаму апазіцыянеру Барысу Нямцову, паведамляе Deutsche Welle.

У кнізе Нямцова, як некалі яе бацька, падвяргае жорсткай крытыцы палітыку цяперашняга прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і «агрэсіўную расейскую прапаганду». Са словаў Нямцова, расейскія дзяржаўныя СМІ «груба парушаюць правы чалавека» і з'яўляюцца «неад'емнай часткай рэпрэсіўнага дзяржапарату». «Я хачу, каб майго бацьку не забывалі - і падтрымаць усіх, хто змагаецца за свабоду ў Расеі», - піша дачка палітыка ў кнізе.

Нямцова, цяпер яна працуе на Deutsche Welle, напісала сваю кнігу ў Нямеччыне, куды яна з'ехала праз тых, хто пагражаў ёй у сацыяльных сетках. Пакуль што «Абудзіць Расею» выйшла толькі ў ФРГ, аднак апазіцыйнае выданне «Новая газета» публікуе на сваім сайце фрагменты з кнігі. На нямецкую мову кнігу пераклаў вядомы журналіст Барыс Райтшустэр.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што 27 лютага ў Расеі плануецца Марш памяці Нямцова. Расейская апазіцыя падала сёння заяўку на правядзенне маршу памяці Барыса Нямцова. Мерапрыемства запланаванае на гадавіну забойства палітыка. Паводле заяўкі, у маршы павінны ўзяць удзел да 50 тысяч чалавек, а само шэсце павінна прайсці ад Славянскай плошчы да Малога Маскварэцкага моста.

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары стрэламі ў спіну 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве. Следства паводле ягонай справы прадаўжаецца дагэтуль. У канцы 2015 гады паводле справы аб забойстве Нямцова абвінавачванне ў канчатковай рэдакцыі было выстаўленае Зауру Дадаеву, Анзору і Шадзіду Губашавым, Тэмірлану Эскерханаву і Хамзату Бахаеву. Заказчыкам і арганізатарам забойства Следчы камітэт Расеі (СКР) назваў байца батальёна «Поўнач» МУС Чачэніі Руслана Мухудзінава, месцазнаходжанне якога застаецца невядомым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках