4 траўня 2024, Субота, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар менскага прадпрыемства прымусіў падначаленых будаваць яму дом

8
Дырэктар менскага прадпрыемства прымусіў падначаленых будаваць яму дом
Архіўныя фота

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Супрацоўнікі АБЭЗ Заводскага РУУС сталіцы выявілі злоўжыванні з боку генеральнага дырэктара аднаго з буйных менскіх прамысловых прадпрыемстваў, паведамілі БелТА ў ГУУС Менгарвыканкама.

«Праваахоўнікі высветлілі, што дырэктар акцыянернага таварыства сістэматычна выкарыстаў будаўнічую тэхніку і транспарт, якія належаць прадпрыемству, а таксама працу сваіх падначаленых у асабістых мэтах - для будаўніцтва ўласнага загараднага дома ў Менскім раёне», - распавялі ў сталічнай міліцыі.

Рэвізія паказала, што гендырэктар прычыніў шкоду ў Br50 млн. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.424 «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі» КК. У ГУУС патлумачылі, што статут гэтага прадпрыемства дапускае магчымасць надання транспартных паслуг, арэнду тэхнікі, у тым ліку для сваіх работнікаў. Ёсць дакументы, у якіх ўстаноўлены кошт і парадак аплаты такіх паслуг. «Са словаў працаўнікоў менскага прадпрыемства, аплата ва ўстаноўленым парадку ці не выраблялася наогул, альбо выплачвалася не ў поўным аб'ёме», - адзначылі ва ўстанове.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках