Мабільны дадатак прыняў Пуціна за аўчарку, а Кім Чэн Ына - за пекінэса
13- 12.02.2016, 17:46
- 21,593
Кампанія Microsoft выпусціла мабільны дадатак Fetch !, які ўмее распазнаваць пароду сфатаграфаванага сабакі.
Гэты сэрвіс мае і вэб-версію - можна загрузіць фатаграфію і высветліць, што за сабака на ёй намаляваны.
Рэдакцыя meduza.io наважыла пажартаваць і загрузіла ў дадатак фатаграфіі сусветных лідараў. Кампутар прааналізаваў выявы і выдаў вынік, што расейскі прэзідэнт Уладзімер Пуцін падобны на нямецкую аўчарку, паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын нагадвае пекінэса, а нямецкая канцлерка Ангела Мэркель выглядае, як памеранскі шпіц.
Акрамя гэтага, праграма выдала характарыстыкі парод сабак. Многія з іх супадаюць са стылем кіравання вядомых палітыкаў. Напрыклад, пра пекінэса сказана, што ў яго «імперскае мысленне», а пра бурбула (парода, якая дасталася прэзідэнту Турцыі Раджэпу Таіпу Эрдагану) - што ён «камунікабельны».