3 траўня 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея накіравала ў Міжземнамор'е карабель з крылатымі ракетамі

20
Расея накіравала ў Міжземнамор'е карабель з крылатымі ракетамі
ФОТА З САЙТА ARMS-EXPO.RU

Малы ракетны карабель «Зялёны Дол» праекта «Буян-М» Чарнаморскага флоту выйшаў з Севастопаля ў суботу.

Пра гэта паведаміла РІА «Новости» крыніца ў сілавых структурах Крыма. Яна адзначыла, што гэта будзе першы ўдзел караблёў гэтага праекта ў групоўцы ВМФ Расеі ў Міжземным моры.

«Мэты карабля ля берагоў Сірыі не выдаюцца. Але ўлічваючы, што ён нясе крылатыя ракеты вялікай дальнасці, не выключаецца ўдзел і ў баявой аперацыі», - сказала крыніца.

Суразмоўца паведаміў, што «Зялёны Дол» увайшоў у склад флоту ў лістападзе 2015 года. За гэты час ён выходзіў на артылерыйскія стрэльбы і браў удзел ў раптоўнай праверцы Паўднёва-Усходняй акругі ў лютым 2016 года.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках