6 траўня 2024, панядзелак, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША сутыкнуліся больш за 50 аўтамабіляў

12

Не меней як тры чалавекі загінулі і дзесяткі пацярпелі ў выніку ДТЗ з удзелам больш за 50 аўтамабіляў у амерыканскім штаце Пенсільванія.

Аварыя адбылася за 120 км на паўночны захад ад Філадэльфіі. Груда пабітых аўтамабіляў перагарадзіла тры паласы, паведамляе Расейская служба ВВС са спасылкай на мясцовыя ўлады.

ФОТА: DANIEL ZAMPOGNA/PENNLIVE

Як паведамілі экстранныя службы штата, 40 чалавек былі шпіталізаваныя, яшчэ 70 дастаўленыя ў часовы прытулак. Тры чалавекі знаходзяцца ў крытычным стане, паведамілі ў медыцынскім цэнтры Ўніверсітэта штата Пенсільванія.

Аўтамабілі сутыкнуліся пры дрэнных умовах надвор'я: спалучэнне завеі і галалёду. Са слоў відавочцаў здарэння, надвор'е рэзка змянілася перад аварыяй, праз што бачнасць стала практычна нулявой.

«Раптам пачаўся снег, і ўсё зацягнула белай імглой. Машына наперадзе нас проста знікла», - распавяла NBC News кіроўца Эшлі Фішэр. Сваю машыну яна спыніла, але на яе вачах некалькі аўтамабіляў сутыкнуліся на слізкай дарозе.

Метэаралагічныя службы рэкамендавалі жыхарам паўночна-ўсходніх рэгіёнаў ЗША не пакідаць свае дамы праз «небяспечныя для жыцця тэмпературы».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках