28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДМК: Няма чаго выкарыстоўваць інтэрнэт-пасылкі не ў асабістых мэтах

23
ДМК: Няма чаго выкарыстоўваць інтэрнэт-пасылкі не ў асабістых мэтах
Фотa: momius/Fotolia.com

З 12 млн пасылак, якія паступілі ў Беларусь у 2015 годзе, 70% было замоўлена ў інтэрнэт-крамах.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі ў эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ, паведамляе БелТА.

«Уся практыка нашай працы паказвае, што апошнім часам значна павялічылася колькасць пасылак, якія атрымліваюць нашы грамадзяне, а затым выкарыстоўваюць у камерцыйных мэтах. Калі ў 2013 годзе ў Беларусь паступіла менш за 2 млн пасылак, то ўжо ў 2015 годзе - 12 млн, гэта значыць колькасць пасылак павялічылася больш чым у шэсць разоў. Дарэчы, лік адпраўленняў з інтэрнэт-крам расце яшчэ хутчэй. Агулам больш за 70% усіх пасылак паступае з інтэрнэт-крам. Гэты адсотак расце», - сказаў Уладзімір Арлоўскі.

Намеснік старшыні ДМК адзначыў, што больш за 90% грамадзян Беларусі наогул не атрымліваюць пасылкі.

«Фактычна вось гэтыя 12 млн пасылак прызначаюцца для 10% насельніцтва. З іх у 2015 годзе блізу 250 тыс. грамадзян атрымалі ад 10 да 100 і больш пасылак. Той, хто атрымлівае пасылкі на пастаяннай аснове, прычым аднолькавага асартыменту, дакладна не можа выкарыстоўваць іх у асабістых мэтах», - дадаў Уладзімір Арлоўскі.

Паводле звестак Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, у 2015 годзе больш за 80% усіх міжнародных паштовых адпраўленняў, атрыманых беларусамі, каштавалі да 22 еўраў. Са слоў Уладзіміра Арлоўскага, новыя абмежаванні па пасылку будуць дзейнічаць з 14 красавіка - праз два месяцы пасля афіцыйнага апублікавання ўказа.

Як паведамлялася, бязмытны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусі абмяжуюць 22 еўрамі і 10 кг. Адпаведны ўказ №40 Лукашэнка падпісаў 11 лютага.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках