28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік збіў аўтамабіль хуткай дапамогі

15

Дызель цягнік «Магілёў - Крычаў» урэзаўся ва УАЗ хуткай дапамогі, што захраснуў на чыгуначным пераездзе.

Учора ўвечары ў МНС Чэрыкава паступіла паведамленне аб ДТЗ на чыгуначным пераездзе ў вёсцы Верамейкі. Дызель-цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа «Магілёў - Крычаў» урэзаўся ва УАЗ хуткай медыцынскай дапамогі цэнтральнай раённай бальніцы, паведамілі сайту charter97.org у Міністэрстве надзвычайных сітуацый.

Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, дызель-цягнік працягнуў рух.

«Высветлілася, што да сутыкнення кіроўца аўтамабіля «УАЗ» хуткай медыцынскай дапамогі пры вяртанні з выкліку з'ехаў на чыгуначнае палатно, - паведамляюць ратавальнікі. - Два фельчары і кіроўца пакінулі аўтамабіль да сутыкнення, таму не пацярпелі. У выніку ДТЗ аўтамабіль «УАЗ» атрымаў значныя механічныя пашкоджанні. У дызель-цягніку пашкоджаны адбойны брус і корпус з левага боку».

Пашкоджанні на бяспеку руху чыгуначнага транспартнага сродку не паўплывалі.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках