28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай абвінаваціў у падрыве юаня «міжнародных спекулянтаў»

2
Кітай абвінаваціў у падрыве юаня «міжнародных спекулянтаў»

Заява была зробленая перад адкрыццём кітайскай фондавай біржы з прычыны пастаяннага падзення курсу юаня.

Кіраўнік Цэнтрабанка Кітая Чжоў Сяачуань абвінаваціў нейкіх «міжнародных спекулянтаў» у атацы на нацыянальную кітайскую валюту, паведамляе Расейская служба ВВС.

З ягоных слоў, няма іншых прычын пастаяннага падзення курсу юаня, якое назіраецца апошнім часам.

Чжоў Сяачуань заявіў таксама, што Кітай не павінен дазваляць спекулянтам дамінаваць на валютным рынку ў краіне.

Кіраўнік Народнага банка Кітая зрабіў гэтую заяву перад адкрыццём кітайскай фондавай біржы, што не працавала тыдзень, цягам якога кітайцы адзначалі Новы год.

Спробы падтрымаць курс юаня, што апошнім часам прымаюцца ўрадам краіны, прывялі да прыкметнага скарачэння валютных рэзерваў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках