28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступная акцыя пратэсту ІП - 22 лютага

36
Наступная акцыя пратэсту ІП - 22 лютага
ФОТА: NN.BY

Удзельнікі сённяшняга мітынгу абвясцілі пра намер далей выходзіць пратэставаць на вуліцу.

Наступная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў адбудзецца 22 лютага, а 12-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

На сённяшнім мітынгу, які сабраў блізу 1000 чалавек, лідар прадпрымальнікаў Алесь Макаеў у інтэрв'ю журналістам заявіў:

«Цяпер усе патрабаванні мітынгу перададзім уладам. Пастанавілі правесці мітынг на Кастрычніцкай плошчы 22 лютага а 12 гадзіне. Шчыра дзякую ўсім ІП з Менска і рэгіёнаў, хто прыйшоў на акцыю. Я бачыў шмат знаёмых сярод пратэстоўцаў. Таксама хачу падзякаваць беларускім палітыкам, якія падтрымалі акцыю і прыйшлі сюды. Усеагульны страйк ІП будзе трываць. Прадпрымальнікі павінны разумець: нельга працаваць паводле шэрых схем, мы павінны дамагчыся нармальных умоў працы».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках