27 красавiка 2024, Субота, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы скупляюць валюту і не выдаткоўваюць яе

10
Беларусы скупляюць валюту і не выдаткоўваюць яе
ФОТА З САЙТА ODSGOMEL.ORG

Грамадзяне Беларусі ў студзені 2016 году выступілі чыстымі пакупнікамі валюты, як і ў папярэдніх месяцах, аднак аб'ём угод скараціўся.

Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка краіны.

Паводле звестак Нацбанку, у студзені грамадзяне прадалі 440,7 мільёнаў даляраў, купілі - 630,1 мільён даляраў. Аб'ём продажу ў параўнанні са снежнем скараціўся на 169,1 мільён даляраў, аб'ём куплі - на 91,4 мільёна даляраў.

Чыстая купля фізічнымі асобамі валюты за студзень склала, такім чынам, 189,4 мільёна даляраў. Гэта амаль у 1,7 раза больш у параўнанні са снежнем мінулага года. Характэрна, што такі аб'ём чыстага попыту насельніцтва на валюту з'яўляецца другім пасля піка жніўня 2015 года, калі чыстая купля насельніцтвам валюты склала 33,4 мільёна даляраў.

Як сведчаць звесткі Нацбанку, чысты попыт грамадзян на валюту назіраўся як на наяўным, так і на безнаяўным сегментах валютнага рынку. На наяўным рынку чыстая купля склала 98,3 мільёна даляраў (максімальнае значэнне пасля жніўня 2015 года), у безнаяўным сегменце - 91,1 мільёна даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках