28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Нас становіцца больш

14
Анатоль Лябедзька: Нас становіцца больш
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА
ФОТА: BELAPAN.COM

Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў стала проціяддзем супраць страху, на які ўлада хоча падсадзіць людзей.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў лідар АГП Анатоль Лябедзька, каментуючы маштабную акцыю пратэсту прадпрымальнікаў супраць указа №222.

- Анатоль, чым сённяшняя акцыя на ваш погляд адрозніваецца ад мінулых акцый пратэсту прадпрымальнікаў?

- Сёння на плошчы прысутнічала некалькі тысяч людзей, і гэта безумоўны прарыў. Прыкметна шырэй стала геаграфія - людзі з рэгіёнаў былі больш актыўныя, чым у сталіцы. Гэта азначае, што Менск - яшчэ вялікі патэнцыял.

Я б сказаў, што сённяшняя акцыя пашырыла прастору свабоды. Можна сказаць, яна стала проціяддзем супраць шпрыца, напоўненага страхам, на які ўлада хоча падсадзіць людзей.

Людзі прыехалі і ўбачылі, што іх можа быць шмат, што ўсё абышлося без затрыманняў і збіцця.

- Удзельнікі заявілі, што 22 лютага правядуць яшчэ адну акцыю. Каму ж яшчэ, акрамя прадпрымальнікаў трэба далучыцца да яе?

- Усім: мне, вам, нашым суседзям... Гэта ж не толькі праблема індывідуальных прадпрымальнікаў. Калі эканамічная мадэль - банкрут, то гэта закранае пераважную большасць за выключэннем хіба толькі высокапастаўленых чыноўнікаў. Гэта не закранае Лукашэнку і гэта ніяк не адбіваецца на сямейным бюджэце Мясніковіча. Але пакутуе пераважная большасць грамадзян. Цяпер вельмі важна зразумець, што няма нейкіх спецыфічных праблем у ІП, што ўсе праблемы - нашы агульныя. Улада павінна быць падсправаздачная, яна павінна несці адказнасць за тое, што яна робіць, а ў нас павінна быць магчымасць уплываць на гэтую ўладу, уключаючы яе замену.

Я спадзяюся што 22 лютага кожны прывядзе з сабой яшчэ 3-4 чалавек, і тады будзе ў разы больш людзей, якія пакажуць незадаволенасць сённяшняй эканамічнай сітуацыяй.

І ўсё гэтаму спрыяе. Улада - не Дзед Мароз і за адзін тыдзень не развяжа ўсе праблемы, якія накапіліся цягам 20 гадоў. Яны стварылі эканамічную мадэль, якая выявілася поўным тупіком, і гэта азначае толькі адно - што наперадзе будзе яшчэ горш. Гэта матывуе людзей пераадольваць страх і змагацца за свае правы. Ёсць перадумовы, што праз тыдзень будзе яшчэ больш людзей.

- Асабіста вы падтрымаеце людзей на плошчы 22 лютага?

- Мы з індывідуальнымі прадпрымальніка адной групы крыві. І мы як раз прапануем зусім іншую эканамічную палітыку, праграму сістэмных рэформаў «Мільён новых працоўных месцаў», і гэта якраз перспектыва не толькі для ІП, але і для пераважнай колькасці людзей, якія хочуць годна жыць і сумленна зарабляць.

- Які, на ваш погляд, найважнейшы вынік сённяшняй акцыі?

Нас становіцца больш і страху ў нас менш.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках