28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Беразіно: Практычна ўсе прадпрыемствы даведзены да ручкі

7
Жыхары Беразіно: Практычна ўсе прадпрыемствы даведзены да ручкі
ФОТА: BELARUS.TIO.BY

Спачатку людзі абураліся планамі масавага скарачэння, але потым сталі сыходзіць самі: заробак скарацілі ўдвая.

Жыхары Беразіно (Менская вобласць) распавялі пра жудлівы стан прадпрыемстваў у іх горадзе, паведамляе сайт praca-by.infо.

- «ПМК-182» стаіць увогуле, для будаўнікоў няма працы. Ёсць прастоі на раённым камбінаце бытавога абслугоўвання. Бярэзінскі льнозавод спачатку зрабілі філіялам Валожынскага льнокамбіната, а потым прадалі расейцам - нічога добрага там цяпер няма. У лясгасе яшчэ нядаўна ўсё было нядрэнна, цяпер - як усюды, - распавялі жыхары.

Раней горадаўтваральным прадпрыемствам быў «Бярэзінскі сыраробны завод». Выпускалі сваё смачнае малако, смятану, экспартавалі (у асноўным у Расею) сыры, сухое малако, сухую сыроватку. Увесь раённы бюджэт трымаўся на заводзе, сцвярджаюць жыхары. Але гадоў пяць назад са згоды кіраўнікоў раёна зрабілі прадпрыемства філіялам холдынгу «Здравушка» з суседняга Барысава. Цяпер нашае малако вязуць туды за 60 км, разліваюць у тару і вязуць назад да нас на паліцы крамаў. Лініі для вытворчасці малака і смятаны прастойваюць. Спачатку людзі абураліся планамі масавага скарачэння, але потым сталі сыходзіць самі: заробак упаў з 5-6 мільёнаў рублёў да 2-3 мільёнаў.

- Практычна ўсе прадпрыемствы даведзеныя да ручкі. У мінулым годзе галоўнымі прамысловымі прадпрыемствамі назвалі ЖКГ і Камбінат бытавога абслугоўвання - ну хіба не смешна? Сёння зарабляць у Беразіно няма дзе, большасць атрымлівае 2-3 млн, таму многія ездзяць у Чэрвень, Барысаў і Менск (да сталіцы 90 км). Хто вінаваты? Кіраўнікі раёна і прадпрыемстваў. Паводле якіх крытэраў іх прызначаюць - загадка. Часам, здаецца, што выбіраюць так: чым дурнейшы - тым лепшы. Ініцыятывы - ніякай, усё чагосьці баяцца, - распавялі жыхары Беразіно.

У якасці прыкладу неадэкватнага кіравання яны падалі сітуацыю на Дзяржаўным унітарным прадпрыемстве меліярацыйных сістэм «Бярэзінскае ПМС».

- Дурнейшага дырэктара знайсці, напэўна, было немагчыма. Замест канструктыўных дзеянняў - суцэльны крык, прычым з самай раніцы. Нядаўна затрымалі за крадзяжы, - паведамілі жыхары Беразіно.

Днямі пракуратура Менскай вобласці паведаміла аб перадачы ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка «аднаго з дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў Бярэзінскага раёна». Абвінавачаны даваў незаконныя загады падначаленым работнікам звяртацца з заявамі на ягонае імя аб наданні матэрыяльнай дапамогі, дзякуючы чаму яму ўдалося прысвоіць больш за 40 млн рублёў. Акрамя таго, дырэктар учыніў крадзеж будаўнічых матэрыялаў на суму звыш 5 млн рулёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках