28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёра беларусаў далучыліся да галадоўкі салідарнасці з Надзеяй Саўчанкай

2
Чацвёра беларусаў далучыліся да галадоўкі салідарнасці з Надзеяй Саўчанкай
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: AP

Чацвёра актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Свабода) маюць намер трымаць галадоўку да канца лютага.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў кіраўнік партыі Сяргей Скрабец:

«Акрамя мяне, гэта Валерый Быкаў, Андрэй Астрэйка і мой малодшы брат Аляксандр. Наважылі, што кожны зможа галадаць да канца лютага.

Гэтай акцыяй мы хочам паказаць сваю падтрымку народу Украіны, які мужна змагаецца з расейскай агрэсіяй».

«Свабоду Надзеі Саўчанцы - мы галадаем» - так называецца агульнаеўрапейская акцыя салідарнасці з украінскай лётчыцай, якая больш за 40 дзён галадае ў расейскай турме, чакаючы прысуду.

Ініцыявала акцыю група дэпутатаў з Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Нагадаем, што данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці далей разглядае справу выкрадзенай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Надзею Саўчанку ў Расеі абвінавачваюць у забойстве двух супрацоўнікаў расейскай тэлевізіі, а таксама ў замаху на забойства групы сепаратыстаў і незаконным перасячэнні расейскай мяжы.

Саўчанка і яе абарона абвінавачванні адпрэчваюць і заяўляюць, што на момант гібелі расейскіх журналістаў яе ўжо захапілі ў палон сепаратысты, а потым яна была гвалтоўна перапраўленая ў Расею.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках