27 красавiка 2024, Субота, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лазавік: Не абавязкова экспэртам БДІПЧ АБСЕ ўваходзіць у нашу экспэртную групу

11
Лазавік: Не абавязкова экспэртам БДІПЧ АБСЕ ўваходзіць у нашу экспэртную групу
Мікалай Лазавік
ФОТА: БЕЛТА

Рэкамендацыю ў правядзенні «выбараў» будуць абмяркоўваць без экспэртаў ад АБСЕ, хоць кіраўніцтва гэтай арганізацыі выказвалася за супольную працу.

12 лютага Аляксандр Лукашэнка даручыў у самыя кароткія тэрміны стварыць міжведамасную экспэртную групу для вывучэння рэкамендацый АБСЕ і выпрацоўкі прапаноў для ўжывання гэтых рэкамендацый.

«Ёсць неабходнасць абмеркаваць сцісла вынікі прэзідэнцкіх выбараў вачыма БДІПЧ АБСЕ», - сказаў Лукашэнка.

Першае пасяджэнне міжведамаснай экспэртнай рабочай групы для разгляду рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ пройдзе 16 лютага. У складзе камісіі - 10 чалавек. Гэта дэпутаты парламента, прадстаўнікі розных міністэрстваў і ўстаноў. Са словаў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, фармавалася група дырэктыўным чынам.

«Лідзія Ярмошына, атрымаўшы такое даручэнне ад прэзідэнта, адразу дала заданне супрацоўнікам Цэнтрвыбаркама звязацца з кіраўнікамі шэрагу міністэрстваў і арганізацый. І папрасіла дэлегаваць у гэтую групу прадстаўнікоў ад гэтых міністэрстваў і дзяржаўных органаў - парламента, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў», - сказаў Мікалай Лазавік.

Такім чынам, незалежных экспэртаў ці прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый у гэтай экспэртнай групе няма. Няма там і экспэртаў ад БДІПЧ АБСЕ, хоць кіраўніцтва гэтай арганізацыі і выказвалася за супольную працу. Паводле слоў Лазавіка, у іх ёсць дамоўленасць з кіраўніцтвам БДІПЧ АБСЕ аб сустрэчы на ўзроўні экспэртаў.

«Калі спадар Міхаэль Лінк у Цэнтрвыбаркаме прадстаўляў выніковую справаздачу, ён выставіў такую прапанову: «Нядрэнна было б, каб экспэрты сустрэліся дзе-небудзь - у Варшаве, а магчыма, і ў Менску». Мы падтрымалі гэтую прапанову і мяркуем, што тыя напрацоўкі, якія будуць у гэтай групе, можна будзе абмеркаваць і з экспэртамі БДІПЧ АБСЕ. Гэта не абавязкова, каб яны ўваходзілі ў склад гэтай групы», - сказаў сакратар ЦВК.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках