28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП з Віцебску: Дзяржава - галоўны спекулянт

7
ІП з Віцебску: Дзяржава - галоўны спекулянт
Архіўныя фота BYMEDIA.NET

Асартымент у беларускай лёгкай прамысловасці ўбогі, а кошты - касмічныя.

Пра гэта ў інтэрв’ю «Радыё Рацыя» заявіў віцебскі прадпрымальнік Анатоль Шапавалаў, каментуючы выказванне міністра гандлю Беларусі Уладзіміра Калтовіча аб тым, што ІП павінны карыстацца паслугамі айчынных аптовых баз:

- Тое, што ёсць у Беларусі, - гэта нейкая пародыя на аптовыя базы. Вось мне, напрыклад, тэлефануюць з віцебскага філіяла «Белзнешэканомгандлю» і кажуць: «Дапамажыце! Можа хто паляцеў бы ў Кітай або Турцыю, каб прывезлі сюды тавар?» А хто паляціць? На гэты момант прадпрымальніцкія фонды «вымылі» практычна пад нуль. А тое, што прапануюць нашы базы... Не так даўно «Беллегпрам» моцна рэкламаваў сваю прадукцыю, «паказаў твар» прадпрымальнікам. Дык там выбіраць няма чаго. А кошты - касмічныя! Простыя жаночыя халаты - 700-900 тысяч, колеры - абы якія. У свой час Лукашэнка патрабаваў стварыць «беларускі Чаркізон», але сёння гэтага і блізка няма.

- Чаму, на ваш погляд, беларускія тавары такія дарагія?

- Гэта ў вытворцаў трэба спытаць, што яны закладваюць у кошты. Чыноўнікі крычалі, што прадпрымальнікі прадавалі тавары ў 2-3 разы даражэй, чым куплялі. Маўляў, спекулянты. А самі хто? У нас кошты былі ніжэйшыя, чым цяпер у айчынных вытворцаў на аптовых базах. Дык колькі дзяржава накручвае? Ды яшчэ і тавар у іх такі, што выбару ніякага. Улічваючы, што цяпер пакупніцкая здольнасць насельніцтва на нулі, хто гэта ўсё будзе купляць? Я некалькі разоў хадзіў на рынкі ў Віцебску, там некалькі прадпрымальнікаў працуюць. Але працуюць - гэта вельмі гучна сказана. Калі за дзень хтосьці прадасць адну адзінку тавару - ужо добра. Няма ў людзей грошай цяпер. А пасля таго, як атрымалі рахункі паводле новых тарыфаў, тым больш ніхто не будзе нічога купляць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках