27 красавiка 2024, Субота, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі перадалі ў Адміністрацыю Лукашэнкі свае патрабаванні

18
Прадпрымальнікі перадалі ў Адміністрацыю Лукашэнкі свае патрабаванні
Ірына Яскевіч
ФОТА: UCPB.ORG

Віцебскі прадпрымальнік занёс у Адміністрацыю Лукашэнкі выніковую рэзалюцыю агульнарэспубліканскага сходу ІП.

Старшыня аргкамітэта для стварэння прафзвязу ЗП «Разам» Ірына Яскевіч распавяла БелаПАН, што пасля сённяшняга мітынгу, які адбыўся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, віцебскі прадпрымальнік Руслан Буракоў занёс у Адміністрацыю Лукашэнкі выніковую рэзалюцыю агульнарэспубліканскага сходу ІП, у якой пералічаныя патрабаванні да ўладаў для развязання праблем малога бізнэсу.

На самім мітынгу былі зацверджаныя патрабаванні для паляпшэння ўмоў працы ІП, прапанаваныя рухам салідарнасці «Разам». Гэтыя патрабаванні, як паведаміў актывіст руху менскі прадпрымальнік Алесь Макаеў, будуць высланыя ў Адміністрацыю прэзідэнта поштай.

Яскевіч жа намагае на тым, што ініцыятыва мітынгу зыходзіла ад прадпрымальнікаў з рэгіёнаў, таму ў аснову рэзалюцыі аб выніках праведзенага на Кастрычніцкай плошчы сходу ІП ляглі тыя ж эканамічныя патрабаванні, якія прадпрымальнікі з рэгіёнаў раней выстаўлялі ў сваіх зваротах да дыктатара і на якія ім так і не далі адказ.

У рэзалюцыі прадпрымальнікі патрабуюць скасаваць указ №222 і вярнуць ІП у рамкі ўказа №285 з некаторымі праўкамі.

«Ва ўказ трэба ўнесці пункты аб магчымасці для прадпрымальнікаў мець наёмных асоб, а таксама пра тое, што ІП, якія перайшлі на працу па дакументах, могуць працаваць з адзінай стаўкай, плюс выплачваючы 20-адсоткавую мыту», - сказала Яскевіч.

Прадпрымальнікі таксама патрабуюць разгледзець пытанне аб выплаце ўнёскаў у ФСАН толькі за фактычна адпрацаваны час, а таксама даць магчымасць ІП устанаўліваць аплатныя тэрміналы на добраахвотнай аснове, калі іх штомесячны даход не перасягае 60 млн рублёў.

У дакуменце таксама гаворыцца пра патрэбу знізіць падвышальныя каэфіцыенты падаткаў для ІП. «Мы плацілі падатак з падвышаным каэфіцыентам 2 за тое, што ўвозілі тавар без дакументаў, а яшчэ адзін падатак з такім жа каэфіцыентам - за тое, што паступае тавар без сертыфікацыі. Мы не за анархію, мы гатовыя праводзіць акты гігіенічных экспэртыз, як гэта было раней», - патлумачыла лідарка аргкамітэта прафзвязу «Разам».

Прадпрымальнікі таксама ўважаюць за патрэбнае «ліквідаваць несувымернасць пакаранняў парушэнняў». Яскевіч падкрэсліла, што ІП не ў стане аплачваць штрафы нароўні з юрыдычнымі асобамі.

«Калі ў мяне на этыкетцы будзе нешта няправільна аформлена, напрыклад, лічба ў артыкуле зблытаная ці нешта яшчэ, што гэта ніяк не ўплывае на якасць тавару, то мне дадуць штраф 42 млн рублёў - гэта немагчыма. Мы просім вярнуцца да дэкрэту №4, дзе гаворыцца, што трэба не штрафаваць, а абмежавацца толькі выдачай прадпісанняў, даваць ІП час на ліквідацыю парушэнняў», - сказала яна.

Акрамя таго, у рэзалюцыі гаворыцца пра патрэбу «ўключыць у камісіі, рады і рабочыя групы для развязання пытанняў аб дзейнасці ІП тых, каго выберуць самі прадпрымальнікі». «На сённяшні дзень у працоўныя групы ўключаныя прадстаўнікі сярэдняга бізнэсу, юрыдычныя асобы, якія лабіююць свае інтарэсы», - падагульніла Яскевіч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках