28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча накіруе ў Сірыю знішчальнікі F-16

Польшча накіруе ў Сірыю знішчальнікі F-16
ФОТА: PARALAY.COM

У патруляванні тэрыторый, ахопленых канфліктам у Сірыі, могуць узяць удзел чатыры польскія знішчальнікі F-16.

Пра гэта 15 лютага распавёў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Салох, паведамляе «Радыё Польшча».

«Польшча заявіла аб сваёй гатоўнасці браць удзел у маніторынгу і пра тое, што можа выслаць чатыры самалёты», - сказаў Павел Салох.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы падкрэсліў, што на гэты момант не можа ісці гаворка пра тое, каб адправіць у Сірыю польскіх жаўнераў.

Нагадаем, што 13 лютага падчас 52-й канферэнцыі аб бяспецы ў Мюнхене прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Польшча далучыцца да дзеянняў міжнароднай кааліцыі для барацьбы з ІДІЛ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках