5 траўня 2024, Нядзеля, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская прапаганда абураецца з нагоды рэаліці-шоў BBC

29
Расейская прапаганда абураецца з нагоды рэаліці-шоў BBC

Паводле сцэнару шоў Расея ўрываецца ў Латвію і пачынае Трэцюю сусветную вайну.

Паводле сцэнару, пракрамлёўскія актывісты, якія дзейнічаюць праз расейскамоўнае насельніцтва Эстоніі і Латвіі, правакуюць у гэтых краінах беспарадкі, піша «Салідарнасць». Да прыкладу, чальцы расейскамоўнай абшчыны ў Даўгаўпілсе захопліваюць будынак гарадской адміністрацыі і заяўляюць пра сваё жаданне правесці рэферэндум аб незалежнасці ад Рыгі і патрабуюць прызнаць «Латгальскую Народную Рэспубліку».

У канфлікт умешваюцца Вялікая Брытанія і ЗША. У выніку свет стаіць на парозе ядзернай катастрофы. Для большай дакладнасці стваральнікі фільма прыводзяць каментары былых брытанскіх дыпламатаў і вайскоўцаў. Менавіта яны і выканалі галоўныя ролі ў гэтым фільме.

Рэаліці-шоў выклікала шквал абурэння ў Расеі. Пасол РФ у Латвіі Аляксандр Вешнякоў назваў шоў «небяспечнай правакацыяй». Так, на ягоную думку, яно мае на мэце «ўключыцца ў інфармацыйную вайну ў дэманізацыі Расеі».

На расейскіх тэлеканалах рэаліці-шоў назвалі «палітычнай замовай супраць Расеі» і «антырасейскай істэрыяй».

Аднак зацятую рэакцыю з боку расейскай прапаганды падзяляюць далёка не ўсе. Прынамсі, журналіст Антон Арэх напісаў у блогу на «Эхо Москвы»:

«Магчыма, кагосьці прымушае нервавацца сцэнар кінo, дзе ўсё сапраўды вельмі падобнае на тое, як было на Данбасе. Але на Данбасе ж менавіта так і было. Даведзеныя да адчаю прыхільнікі федэралізацыі. Расейскамоўнае насельніцтва, якому пагражае генацыд з боку нацыяналістаў-бандэраўцаў. Простыя шахцёры і трактарысты экіпіяваныя на зайздрасць усякаму рэйнджару - усё гэта было калісьці ці не? Было! А калі нешта ўжо аднойчы было, то чаму гэта не можа паўтарыцца яшчэ і яшчэ раз?».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках