27 красавiка 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнаморскі флот РФ назвалі «цацкай у тазе»

11
Чарнаморскі флот РФ назвалі «цацкай у тазе»
ФОТА З САЙТА CIT.PRESS

Чарнаморскі флот Расейскай Федэрацыі, частка якога знаходзіцца на тэрыторыі акупаванага Крыма, небаяздольны.

Такое меркаванне «Апострофу» выказаў расейскі эканаміст, дырэктар Цэнтра даследаванняў постіндустрыяльнага грамадства Уладзіслаў Іназемцаў.

«Вы можаце пагаварыць з любым добрым вайсковым аналітыкам, якім я не з'яўляюся, але ўсё, што я чую ад людзей, знаёмых з сістэмай, - гэта тое, што расейскі Чарнаморскі флот - цацка ў тазе вады. Таму што ў выпадку глабальнага ўзброенага канфлікту няма нават намёку, што ён можа кудысьці выйсці і пачаць недзе актыўныя баявыя дзеянні», - сказаў Іназемцаў.

Ён назваў Крым бессэнсоўнай вайсковай базай.

«Калі вы хочаце канфрантацыі з NATO, то дыслакуйце гэты флот у Тартусе, у Сірыі на Міжземным моры. Там хоць нейкія вайсковыя дзеянні могуць быць. Таму што ў выпадку канфлікту прайсці праз пралівы будзе немагчыма. Чорнае мора - у сутнасці, замкнёная прастора . Пры гэтым буйная амерыканская флатылія можа зайсці праз Басфор і расстраляць Севастопаль, нават не падыходзячы да крымскага берага. Так што ў вайсковым дачыненні Крым - абсалютна бессэнсоўная база», - упэўнены эканаміст.

Іназемцаў таксама падкрэсліў, што Крым з'яўляецца стратным для Расеі ў плане эканомікі.

«Разам з тым, праз яго РФ ніколі не згалее. Таму што з пункту гледжання маштабаў расейскага бюджэту гэта, увогуле, танная цацка. Гэта рэгіён, які патрабуе датацый, і я не бачу пры цяперашнім кіраванні якой-небудзь магчымасці вывесці яго ў статус эканамічнага донара. Гэта разбураная інфраструктура, карумпаванае кіраўніцтва, якое хоча толькі красці, таму я думаю, што для Масквы Крым - стратнае прадпрыемства, цацка на патрэбу імперскім настроям насельніцтва», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках