8 траўня 2024, Серада, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Расея выпрабоўвае ў Крыме новыя баявыя самалёты

2
Newsweek: Расея выпрабоўвае ў Крыме новыя баявыя самалёты

Расейскі Чарнаморскі флот у анэксаваным Крыме выпрабоўвае надоечы атрыманыя баявыя самалёты Су-30см.

Пілоты адпрацоўваюць манеўры з бамбаваннем наземных цэляў. Пра гэта паведамляе Newsweek са спасылкай на расейскую прэсу і прэс-службу Чарнаморскага флоту РФ, дадаючы, што расейскія вайскоўцы плануюць да канца года атрымаць усяго 30 новых шматмэтавых самалётаў Су-30см, якія могуць служыць як знішчальнікамі, так і бамбавікамі, піша ZN.ua.

Частка самалётаў будзе базавацца менавіта ў акупаваным украінскім Крыме, бо Масква зрабіла паўвыспу асабліва важнай у рамках вайсковай стратэгіі пераўзбраення.

Прэс-сакратар Чарнаморскага флоту Мікалай Васкрасенскі растлумачыў, што Су-30СМ упершыню былі задзейнічаныя ў манеўрах ў Крыме. Таксама былі адпрацаваныя тэхнікі нанясення ўдару па наземных цэлях з дапамогай рэактыўных знішчальнікаў Су-24М.

Выданне нагадвае, што з часоў акупацыі Крыму Расея спрабуе ўзмацніць сваю вайсковую прысутнасць на ўкраінскай паўвыспе. Сярод іншага, у ліпені Мінабароны РФ абвясціла аб размяшчэнні тут звышгукавых стратэгічных бамбавікоў-ракетаносцаў ТУ-22М3.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках