26 красавiка 2024, Пятніца, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крумкачы» падалі дакументы на атрыманне ліцэнзіі вышэйшай лігі

4
«Крумкачы» падалі дакументы на атрыманне ліцэнзіі вышэйшай лігі
ФОТА З САЙТА BY.TRIBUNA.COM

На пачатку сакавіка Беларуская федэрацыя футбола вызначыць, ці можа клуб Дзяніса Шунто выступаць разам з БАТЭ, "Шахцёрам" і "Дынама".

Тэрмін падачы дакументаў на атрыманне ліцэнзіі вышэйшай лігі заканчваецца 10 лютага. "Гэта больш тэхнічны момант. Усе іншыя клубы таксама падалі патрэбныя дакументы", - кажа Дзяніс Шунто ў каментарах для "Еўрарадыё".

Дырэктар "Крумкачоў" перакананы, што клуб атрымае ліцэнзію: "Як зазвычай, палова клубаў яе не атрымае з першага разу. Будуць падаваць апеляцыю. Але я ўпэўнены, што мы атрымаем. У "Крумкачоў" няма запазычанасці перад футбалістамі, мы выканалі ўсе ўмовы".

Вядомасць да ФК "Крумкачоў" прыйшла ў канцы восені мінулага года, калі клуб Дзяніса Шунто нечакана праткнуўся ў вышэйшую лігу, падолеўшы ў вызначальным матчы магілёўскі "Дняпро". Пры гэтым сэзон 2015 года для "Крумкачоў" быў першым у першай лізе, раней яны выступалі ў другой.

ФК "Крумкач" з'яўляюцца напаўпрафесійнай камандай. Значная частка футбалістаў у асноўны свой час займаецца зусім іншымі справамі - будаўніцтвам або гандлем. У выпадку атрымання ліцэнзіі ФК "Крумкачы" стануць першым цалкам прыватным клубам, які будзе выступаць у вышэйшай лізе Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках