18 траўня 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашчыкоўскі: Катастрофа пад Смаленскам выглядае як ліквідацыя кіраўніцтва Польшчы

14
Вашчыкоўскі: Катастрофа пад Смаленскам выглядае як ліквідацыя кіраўніцтва Польшчы
Вітольд ВАШЧЫКОЎСКІ
ФОТА: EPA

Катастрофа самалёта Качыньскага пад Смаленскам мела такі самы эфект, як калі б нехта мэтанакіравана хацеў ліквідаваць кіраўніцтва Польшчы.

Авіякатастрофа пад Смаленскам, сярод ахвяр якой быў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, мела такі ж эфект, як «калі б нехта хацеў ліквідаваць тагачаснае кіраўніцтва польскай дзяржавы», заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў эфіры тэлеканала TVN24.

Ён адзначыў, што катастрофа прывяла да «радыкальнай змены курсу польскай замежнай палітыкі». «Эфект быў такім, як калі б нехта хацеў ліквідаваць тагачаснае кіраўніцтва польскай дзяржавы», - сказаў міністр. На пытанне аб тым, ці звязвае ён гэта з Расеяй, Вашчыкоўскі адзначыў, што гэтае пытанне патрабуе праверкі, якая можа быць праведзеная толькі пры ўзаемадзеянні з расейскім бокам. У той жа час міністр паскардзіўся, што польскі бок не мае доступу да пакінутых у Расіі абломкаў самалёта і да «людзей, якія вялі самалёт на шляху да смерці».

Раней у сакавіку міністр абароны Польшчы Антоні Мацэрэвіч заявіў, што катастрофа прэзідэнцкага Ту-154М пад Смаленскам была тэрактам. «Няма сумненняў у тым, што катастрофа пад Смаленскам была накіраваная на пазбаўленне Польшчы кіраўніцтва, якое вяло нашу краіну да незалежнасці», - заявіў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках