Зноў без нагавіц: з'явіліся прома відэа IVANa
43- 30.03.2016, 20:28
- 14,133
На YouTube-канале Аляксандра Іванова, які прадставіць Беларусь на «Еўравізіі-2016», з'явіліся два промавідэа артыста.
У адным з іх пад назвай «IVAN у мастака» артыст зноў зняўся аголеным, піша tut.by.
У прамацыйным роліку мастачка малюе партрэт выканаўцы, і ў нейкі момант у яго злятае адзіная дэталь гардэроба - насцёгнавая павязка.
У відэа, апублікаваным за некалькі дзён да гэтага, IVAN паўстае ў вобразе жаніха на кастынгу нявест.
Нагадаем, на мінулым тыдні расейскі прадусар Ivana Віктар Дробыш паведаміў, што беларус падымецца на сцэну «Еўравізіі-2016» голым з жывымі ваўкамі. Навіна хутка стала аб'ектам шматлікіх жартаў у інтэрнэце. А сабакагадоўцы заўважылі, што ў фотасесіі артыста бралі ўдзел не ваўкі, а чэхаславацкія аўчаркі.
Пазней у сеціве з'явілася першае відэа з рэпетыцыі артыста.
Да гэтага з прадусарскага цэнтра прыйшла навіна аб тым, што на здымках прэзентацыйнага роліка Іваноў прастрэліў сабе руку з лука.
Міжнародны песенны конкурс «Еўравізія-2016» пройдзе з 10 да 14 траўня ў сталіцы Швэцыі Стакгольме. Аляксандр Іваноў выступіць у другім паўфінале разам з прадстаўнікамі краін-суседак: Польшчы, Літвы, Латвіі ды Украіны.