18 траўня 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча аднавіла расследаванне авіякатастрофы пад Смаленскам

6
Польшча аднавіла расследаванне авіякатастрофы пад Смаленскам
ФОТА: EPA/UPG

У склад новай камісіі ўвайшлі чацвёра замежнікаў, сярод якіх былы дарадца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

У Варшаве ў панядзелак, 7 сакавіка, пачала працу новая падкамісія ў расследаванні прычын авіякатастрофы Ту-154М у красавіку 2010 года пад Смаленскам, паведамляе «Радыё Польшча».

На першым пасяджэнні міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч размеркаваў абавязкі паміж сябрамі камісіі, пасля чаго яны прыступілі да аналізу дакументаў справы.

Першы віцэ-старшыня падкамісіі Казімеж Навачык паведаміў, што на пасяджэнні прынятыя змены, якія тычацца кадравага складу камісіі. Ён таксама адзначыў, што падкамісія звернецца да вайсковай пракуратуры, якая займаецца расследаваннем катастрофы пад Смаленскам, з просьбай аб выдаванні доступу да звестак і абмену дакументамі.

Сярод чатырох замежных экспэртаў, якія будуць браць удзел у працы камісіі, былы дарадца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

Нагадаем, у лютым польскія журналісты апублікавалі пратакол знішчэння сакрэтных дакументаў ад 10 красавiка 2010 года ў справе аб катастрофе. Гаворка ідзе пра 400 старонак «Журнала дзеянняў дзяжурных аперацыйных сіл Узброеных сіл Польшчы» з дня Смаленскай катастрофы.

10 красавіка 2010 года ў катастрофе Ту-154 у Смаленску загінулі 96 чалавек, сярод якіх прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай, кіраўнікі ўсіх родаў войскаў, начальнік генеральнага штаба, прадстаўнікі Сейма і Сената, канцылярыі прэзідэнта, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі, прадстаўнікі вышэйшага вайсковага камандавання, палітычных партый, грамадскія і рэлігійныя дзеячы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках