17 траўня 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За адзін дзень беларусы сабралі грошы для чэмпіёна свету Гуркова

25

Людзі салідарна адрэагавалі на звальненне тайбаксёра і саліста Brutto Віталя Гуркова з Менспорту.

Як раней паведамляў charter97.org, на платформе Talaka.by быў абвешчаны збор сродкаў на ўдзел Віталя Гуркова ў чэмпіянаце свету, які стартуе 19 траўня ў Швецыі. Менш чым за дзень праект «Народны чэмпіён» сабраў неабходную суму тры тысячы еўраў для ўдзелу спаротоўца ў чэмпіянаце па муай-тай.

Нагадаем, што спартовец быў звольнены з Міністэрстве спорту праз яго патрыятычную пазіцыю і ўдзеле ў гурце музыкі-бунтара Сяргея Міхалка. У выніку паездка дзейнага чэмпіёна Беларусі на міжнародны турнір пад пытаннем.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках