17 траўня 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бярозаўцы пратэставалі супраць шклаваты

9

Экалагічны пікет супраць шкодных выкідаў вытворчасці шклаваты прайшоў у горадзе Бярозаўцы Лідскага раёна.

Грамадскі актывіст Вітольд Ашурак выйшаў у цэнтр горада са стэндам, які чарговы раз нагадаў жыхарам горада аб шкодных выкідах вытворчасці з надпісамі «Шклавата - смерць Бярозаўкі» і зваротам да дырэктара шклозавода «Нёман» «Бацян! Калі мы пачнём паміраць?», перадае «Радыё Рацыя».

Са слоў актывіста, такім чынам ён чарговы раз звяртае ўвагу бярозаўцаў на стан наваколля пасля ўводу ў дзейнасць вытворчасці шклаваты, а таксама заклікае людзей, адказных за вытворчасць і яе наступствы, да канструктыўнага дыялогу з жыхарамі мястэчка:

- Наступствы проста ўражваюць - дзеці сталі хварэць часцей, сухі кашаль. На ўсе запыты рэакцыя ну проста шакавальная, яны хлусяць нам у вочы. Наступствы будуць яшчэ большыя, бо кашаль дзяцей гэта не самае страшнае, што нас чакае. Ужо відавочна ўплыў брудных выкідаў, якія ўплываюць на наша здароўе, ён проста каласальны. Бярозаўка проста смярдзіць гэтымі хімічнымі рэчывамі.

Выраб шклаваты быў арганізаваны на заводзе «Нёман» у цэнтры горада Бярозаўкі год таму. З тых часоў места і яго наваколлі перыядычна напаўняе спецыфічны пах хімічных элементаў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці. Сярод іх такія рэчывы, як фенолы і фармальдэгіды, якія чыняць шкодны ўплыў на здароўе людзей.

У сваю чаргу жыхары горада чарговы раз звярнуліся да мясцовых улад і да кіраўніцтва прадпрыемства з прапановай правесці сустрэчу на тэму экалагічнага стану ў Бярозаўцы пасля ўводу ў дзейнасць вытворчасці шклаваты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках