23 красавiка 2024, aўторак, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Пара яго спыніць

32
Мікалай Статкевіч: Пара яго спыніць
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Рэжым Лукашэнкі нясе краіне толькі шкоду.

Пра гэта адзін з лідараў беларускай апазіцыі, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч заявіў у інтэрв'ю charter97.org, каментуючы выступ Лукашэнкі з чарговым «пасланнем парламенту і народу»:

- Як ні дзіўна, гэты чалавек шмат у чым сказаў праўду. У гэтым годзе сапраўды давядзецца, як ён сказаў, «сціснуцца». Але пры ім беларусаў ужо не атрымацца «расціснуць». Калі змірыцца - застаецца толькі «ўціскацца» і заставацца ў такім стане.

Па-другое, ён не схлусіў, сказаўшы, што ніякай беларусізацыі пры ім быць не можа - ні «мяккай», ні нейкай іншай. Расея не толькі ягоны адзіны хаўруснік, ён проста знаходзіцца на ўтрыманні ў Расеі: без яе дапамогі гэты рэжым проста не можа існаваць. Атрымліваецца, мы дачакаліся пачуць праўду і ад гэтага чалавека.

- Як доўга, на вашу думку, ва ўладзе яшчэ атрымаецца «сціскаць» спружыну?

- Датуль, пакуль беларусы будуць трываць. Гэты кацёл, які ўлада ўжо столькі гадоў «грэе», пакуль не мае вечка. Людзі імкнуцца з'ехаць з краіны. Тыя, хто аддае перавагу працаваць рукамі, едуць на ўсход. Тыя, хто ўмее працаваць галавой - едуць на захад. Мы проста губляем патэнцыял нашай нацыі.

Калі нічога не рабіць, улада будзе прадаўжаць «уціскаць», пакуль сціскаць не стане чаго. Пакуль у Лукашэнкі не застануцца адны чыноўнікі, міліцыя, пенсіянеры і алкаголікі.

Такой можа быць невясёлая перспектыва, калі мы гэтага чалавека не спынім. Сам ён не спыніцца: будзе «сціскаць» нас, пакуль мы здольныя «сціскацца», пакуль паддаемся.

Трэба проста ўжо перастаць паддавацца. Трэба ўжо спыніць гэтага чалавека. А яго можна спыніць - мы ўмеем гэта рабіць і спынялі яго ўжо не раз.

Спынялі ў 1990-х, калі ён хацеў «здаць» нашу краіну Расеі - шасцю абласцямі або аўтаноміяй, каб заняць «пасаду» ў Маскве. Спынялі шмат разоў, калі ён спрабаваў развязаць свае праблемы за кошт таго ці іншага пласта насельніцтва.

Так што адказ просты: яго трэба спыніць.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках