26 красавiка 2024, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анархісты пратэставалі супраць набору ў войска

3

Актывісты вывесілі банэр каля Вайсковага камісарыята Менска на Ангарскай вуліцы «Разве вырастят мужчину – произвол и дедовщина?».

Цяпер у краіне праходзіць вясновы набор у войска на тэрміновую службу, які працягнецца да канца траўня, піша revbel.org.

«У беларускім грамадстве дагэтуль моцныя традыцыйныя ўяўленні пра тое, што «сапраўдны» мужчына павінен выканаць «абавязак» перад Радзімай. Засланяючыся напышлівымі маральнымі павучаннямі, афіцыйная прапаганда займаецца прамываннем мазгоў, гуляючы на тэме патрыятызму, забеспячэнні мірнага жыцця і стабільнасці. Напраўду ж за ўсёй гэтай шырмай хаваюцца карыслівыя інтарэсы кіроўнага класу: войска ды іншыя структуры прымусу пры першай жа патрэбе кінуць на абарону ўладных людзей. Дзяржаўнае мысленне прыдумляе замежных ворагаў для кансалідацыі людзей вакол кіроўнага апарату і аргументы на карысць велізарных выдаткаў на ўтрыманне вайсковага апарату, сродкі на які бяруцца з кішэні падаткаплатнікаў - нас з вамі.

Найлепшая абарона ад замежных ворагаў, якімі могуць быць толькі іншыя дзяржавы, але ніяк не народы - гэта класавая вайна! Сапраўдны наш вораг - кіроўны клас, толькі усведамляючы гэта, мы не дамо ўцягнуць нас у вайну з такімі ж працаўнікамі, як мы. Таму вельмі непаслядоўна ісці служыць ва ўзброеныя сілы, якія абараняюць дзяржаву. Баявой падрыхтоўкі там напэўна не атрымаць, а ўсё, чаму там можна навучыцца, - гэта падпарадкоўвацца і прыніжацца, альбо зазнаць на сабе «дзедаўскія» метады. Баявую падрыхтоўку можна атрымаць, праводзячы тэматычныя лагеры для абмену ведамі і ўменнямі з больш дасведчанымі таварышамі.

Што чакае навабранца пасля набору? Не толькі бессэнсоўна змарнаваны час на тое, каб навучыцца падпарадкоўвацца, трываць прыніжэнні і ідэалагічна правільна «думаць». Яго чакаюць свавольства, вымагальніцтва і «дзедаўшчына». Варта ўспомніць хоць бы нядаўні выпадак у вайсковай частцы № 92616 (Берасце), які атрымаў розгалас у СМІ, калі з дыслакацыі гэтай часткі ў лютым збеглі два жаўнеры, набраныя з Веткі (Гомельская вобласць). Пайсці на гэты крок іх вымусілі пагрозы, збіццё і жорсткасць з боку старэйшых вайскоўцаў. А колькі выпадкаў засталіся невядомымі?» - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках