2 траўня 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чаканні дэнамінацыі беларусы скупляюць даляры

96
У чаканні дэнамінацыі беларусы скупляюць даляры
ФОТА: REUTERS

Дэнамінацыя рубля ў 10000 раз прывядзе да абвастрэння інфляцыйных і дэвальвацыйных рызык.

- На жаль, само па сабе абвяшчэнне аб правядзенні дэнамінацыі беларускага рубля і прыняцце дэкрэта Лукашэнкі №7 ад 11 лістапада 2015 года прывялі да ўзмацнення дэвальвацыйных чаканняў у эканоміцы і, як следства, да прыкметнага павелічэння попыту на замежную валюту (у тым ліку ў безнаяўным сегменце ўнутранага валютнага рынку), - піша на сайце «Наша думка» эканаміст Аляксандр Муха. - Адпаведна, на гэтым фоне адбылося паскарэнне тэмпаў дэвальвацыі беларускага рубля ў дачыненні да асноўных замежных валют.

Прычым з улікам новаўвядзенняў на дэпазітным рынку (увядзенне з 1 красавіка 2016 года падаткаабкладання адсоткавых даходаў з валютных укладаў тэрмінам менш за 2 гады і ўстанаўленне больш нізкіх ставак адзыўных дэпазiтаў) у гэтай сітуацыі ёсць рызыка адтоку валютных дэпазітаў насельніцтва з беларускіх банкаў, што можа прывесці да дэфіцыту валютнай ліквіднасці ў банкаўскім сектары.

У той жа час, трэба адзначыць, што рызыкі, звязаныя з дэнамінацыяй нацыянальнай грашовай адзінкі, у значнай меры ўжо матэрыялізаваліся. Таму наўрад ці варта чакаць прыкметнага паскарэння тэмпаў інфляцыі і дэвальвацыі беларускага рубля пасля 1 ліпеня гэтага года.

У гэтым выпадку варта ўлічваць, што Беларусь па ўзроўні даларызацыі банкаўскіх укладаў насельніцтва ўжо з'яўляецца адным з лідараў не толькі ў рэгіёне, але і ў свеце.

Так, паводле стану на 1 сакавіка 2016 г. доля валютных дэпазітаў у агульнай структуры банкаўскіх укладаў насельніцтва, у разліках BusinessForecast.by, дасягнула максімальнага значэння за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі - 82,3%! Адпаведна, удзельная вага рублёвых дэпазітаў фізічных асоб скарацілася да гістарычнага мінімуму - 17,7%. Агулам такога высокага ўзроўню далярызацыі банкаўскіх укладаў насельніцтва ў Беларусі не было нават у 90-я гады мінулага стагоддзя.

У рэчаіснасці доля валютных ашчаджанняў у агульнай структуры зберажэнняў насельніцтва Беларусі можа перавышаць 90%, бо акрамя банкаўскіх укладаў інвестыцыйны партфель фізічных асоб уключае валютныя аблігацыі банкаў і прадпрыемстваў, валютныя дзяржаблігацыі, дэпазіты ў каштоўных металах, мерныя зліткі каштоўных металаў, наяўную замежную валюту «пад матрацам» і грашовыя сродкі за мяжой.

Дарэчы, паводле звестак Нацбанка, паводле стану на 1 сакавіка 2016 года фізічныя асобы набылі валютныя аблігацыі банкаў на агульную суму USD 584,2 млн.

Агулам валютныя ашчаджанні насельніцтва ў банках (валютныя ўклады, дэпазіты ў каштоўных металах і валютныя аблігацыі банкаў) паводле стану на 1 сакавіка 2016 года склалі USD 8,560 млрд.

Дарэчы, з 31 снежня 2013 г. па 7 красавіка 2016 г. афіцыйны курс беларускага рубля да даляра ЗША знізіўся на 112,8% да BYR20236, у той час як за гэты перыяд афіцыйны курс расейскага рубля да даляра ЗША абрынуўся на 109, 4% да RUB 68,5215 за USD1.

У выніку ў аналізаваным перыядзе атрымалася цалкам ліквідаваць разрыў у дынаміцы дэвальвацый расейскага рубля і беларускага рубля да даляра ЗША. Больш за тое, паводле стана на 7 красавіка 2016 года тэмп дэвальвацыі беларускага рубля да даляра ЗША ўжо апярэджвае аналагічны тэмп дэвальвацыі расейскага рубля на 1,6%.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках